26 красавiка 2024, Пятніца, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цугцванг: ЗША пакінулі Лукашэнку без нафтадаляраў

20
Цугцванг: ЗША пакінулі Лукашэнку без нафтадаляраў

Адна пятая экспартнай эканомікі краіны можа быць паралізаваная.

Беларусі будзе цяжка і далей зарабляць валюту для эканомікі на продажы нафтапрадуктаў з таннай расейскай нафты ў Еўропу.

Са звестак агенцтва Argus, еўрапейскія банкі пачалі адмаўляцца ад фінансавання ўгод з Беларуссю пасля ўвядзення санкцый ЗША супраць найбуйнейшага НПЗ краіны «Нафтан», піша выданне kapital-rus.ru.

Цугцванг для Лукашэнкі

Беларусь атрымлівае 20% валютнага даходу ад продажу нафтапрадуктаў, якія яна вырабляе з таннай расейскай нафты. Па гэтай схеме ўдарылі ЗША, увёўшы санкцыі супраць найбуйнейшага беларускага нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан».

Еўрапейскія банкі, якія раней абслугоўвалі аперацыі для продажу нафтапрадуктаў, адмаўляюцца ад выканання паслуг Беларусі.

Адмовы пайшлі загадзя, нягледзячы на тое, што самі санкцыі пачнуць дзеянічаць толькі з чэрвеня. Больш за тое, абмежаванні распаўсюджваюцца афіцыйна толькі на амерыканскія юрыдычныя асобы. Але ніхто ў Еўропе не хоча рызыкаваць. Таму ў Еўропе і іншых рэгіёнах свету цяпер аплата беларускіх грузаў у далярах стала вялікай праблемай.

Нафтатрэйдары папярэджваюць аб скарачэнні паставак з Беларусі ў траўні. Яны рыхтуюцца, што ЕЗ таксама ўвядзе санкцыі супраць рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Калі гэта адбудзецца, Беларусі больш не зможа прадаваць нафтапрадукты ў Еўропу - нават за еўра. Адна пятая экспартнай эканомікі рэспублікі будзе паралізаваная.

Эканоміка Беларусі можа з гэтым не справіцца - у краіны засталося ўсяго 6,9 млрд даляраў у рэзервах, з якіх «жывых» грошай усяго 2,8 млрд. З пачатку года золатавалютныя рэзервы скараціліся на 25%. Грошай не выстарчыць на пакрыццё трохмесячнага імпарту. Пры гэтым замежная пазыка Беларусі - 42,1 млрд даляраў на пачатак года.

У сувязі з валютным крызісам Лукашэнка ў канцы красавіка падпісаў указ аб праве Цэнтрабанка забараняць валютныя і валютна-абменныя аперацыі, усталёўваць гранічныя сумы і тэрміны валютных угод. У краіне могуць увесці дазвол на куплю і продаж валюты.

Акрамя гэтага, ЦБ зможа канфіскоўваць валюту з рахункаў юрыдычных асоб і канвертаваць яе ў беларускія рублі.

ЗША ўвялі санкцыі супраць экспартных прадпрыемстваў Беларусі за «абуральнае грэбаванне правамі чалавека» і «невыкананне Беларуссю сваіх абавязанняў у рамках міжнароднага заканадаўства», а таксама за «фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў».

Санкцыі ўведзеныя супраць: «Белнафтахіма», «Нафтана», «Гродна азот», «Гродна хімвалакно», «Лакафарба» і «Полацк Шкловалакно».

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках