26 красавiка 2024, Пятніца, 13:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Вакцыны Pfizer і Moderna могуць «нейтралізаваць» індыйскі штам Covid-19

1
Навукоўцы: Вакцыны Pfizer і Moderna могуць «нейтралізаваць» індыйскі штам Covid-19

Індыйскі штам унесены ў пералік небяспечных варыянтаў інфекцыі, якія нясуць пагрозу на глабальным узроўні.

Еўрапейскае агенцтва лекавых сродкаў (EMA) заявіла, што вакцыны супраць каранавіруса з выкарыстаннем тэхналогіі мРНК, такія як Pfizer-BioNTech і Moderna, верагодна, здольныя «нейтралізаваць» індыйскі варыянт каранавіруса (B.1.617). як піша healthinfo.ua, пра гэта паведамляе The Guardian са спасылкай на AFP.

Паводле інфармацыі ЕМА, ёсць «шматабяцальныя доказы», што падобныя ўколы могуць супрацьстаяць варыянту каранавіруса B.1.617, што ўпершыню выяўленыя ў Індыі ў кастрычніку.

«Звесткі здаюцца дастаткова абнадзейлівымі з нагоды таго, што, прынамсі, вакцыны мРНК змогуць нейтралізаваць гэты варыянт, як мінімум будзе гарантаваная дастатковая абарона», - распавёў на прэс-канферэнцыі кіраўнік стратэгіі вакцынацыі ЕМА Марка Кавалеры.

Ён дадаў, што рэгулятар «вельмі ўважліва сочыць» за звесткамі пра індыйскі варыянт.

Кавалеры адзначыў, што іншыя вакцыны з выкарыстаннем вектарнай тэхналогіі таксама могуць быць эфектыўнымі, але ЕМА чакае «рэальных звестак» аб выкарыстанні такой версіі вакцыны ад кампаніі AstraZeneca ў Індыі.

Так, індыйскі штам каранавіруса (B.1.617) унесены ў пералік «небяспечных варыянтаў» інфекцый, якія нясуць пагрозу на глабальным узроўні, заявіла тэхнічны спецыяліст Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Covid-19 Марыя ван Керхове.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках