26 красавiка 2024, Пятніца, 16:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У порт Адэсы зайшоў адзін з найноўшых караблёў брытанскага флоту

У порт Адэсы зайшоў адзін з найноўшых караблёў брытанскага флоту
КАРАБЕЛЬ БРЫТАНСКІХ ВМС НОВАГА ТЫПУ
ФОТА: ВМС ВСУ

На яго борце плануецца правядзенне супольных з украінскімі вайсковымі маракамі трэніровак.

У аўторак, 18 траўня, у порт Адэсы зайшоў карабель каралеўскіх ВМС Брытаніі Trent.

Як паведамілі ў прэс-службе Вайскова-марскіх сіл УСУ, падчас візіту ва Украіну плануецца правядзенне супольных з украінскімі вайсковымі маракамі трэніровак на борце брытанскага карабля.

Таксама будзе праведзеная супольная трэніроўка ў моры тыпу PASSEX. Trent - гэта новы карабель, ён быў прыняты ў склад Каралеўскага флоту ў жніўні 2020 года.

У пачатку траўня ў Адэсу зайшоў карабель Берагавой аховы ЗША Hamilton. Гэта адбылося на фоне напружання ў чарнаморскім рэгіёне.

Расея з 24 красавіка забараніла праход замежных вайсковых караблёў і іншых суднаў у трох раёнах Чорнага мора. Абмежаванні будуць дзейнічаць да 31 кастрычніка.

Пра пастанову Мінабароны РФ стала вядома 16 красавіка. Там не паведамілі, з якой прычыны і ў інтарэсах якой структуры закрываюцца названыя раёны.

У Пентагоне назвалі гэтую пастанову Расеі спробай дэстабілізацыі сітуацыі ва Украіне.

У NATO адзначылі, што такія дзеянні РФ з'яўляюцца агрэсіўнымі і могуць тычыцца не толькі Украіны, але і ўсяго свету.

У МЗС Украіны выказалі пратэст і заявілі, што РФ узмацняе эскалацыю ў моры.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках