26 красавiка 2024, Пятніца, 22:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юлія Чарняўская пасля перанесенага крызу знаходзіцца ў кардыяаддзяленні менскай лякарні

1
Юлія Чарняўская пасля перанесенага крызу знаходзіцца ў кардыяаддзяленні менскай лякарні
ЮЛІЯ ЧАРНЯЎСКАЯ
ФОТА: ФЭЙСБУК

У лякарні яе «суправаджае» ахоўнік.

Юлія Чарняўская, удава заснавальніка партала tut.by Юрыя Зісера, цяпер знаходзіцца ў кардыялагічным аддзяленні 1-й гарадской клінічнай лякарні Менска.

Як паведамляе партал, Чарняўская перанесла гіпертанічны крыз, медыкі аказалі ёй дапамогу.

«Побач з ёй у лякарні знаходзіцца аператыўнік. У якім статусе Юлія, чаму да яе прыйшлі дадому і цяпер суправаджае ў лякарні праваахоўнік, невядома», – гаворыцца ў паведамленні.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК 18 траўня паведаміў пра пачатак у дачыненні да службовых асобаў ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» справы паводле ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса (ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў, збораў у асабліва буйным памеры). Як вынікае з прэс-рэлізу КДК, у 2019 годзе ТАА «ТУТ БАЙ МЕДЫА» атрымала статус рэзідэнта Парку высокіх тэхналогій (ПВТ). Паводле звестак ДФР, «таварыствам была атрыманая выручка, не абумоўленая дзейнасцю, дазволенай для рэзідэнтаў ПВТ».

Адначасова партал быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі. Пастанова абмежавання доступу да TUT.by і ягоных копіяў прынятая на падставе апавяшчэння Генеральнай пракуратуры, паведаміў Мінінфарм. Сёння раніцай сілавікі таксама прыйшлі з ператрусамі ў офісы структурных падраздзяленняў tut.by.by – av.by і hoster.by.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках