26 красавiка 2024, Пятніца, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Польшчы падпісалі пагадненне аб марской ветраэнэргетыцы

У Польшчы падпісалі пагадненне аб марской ветраэнэргетыцы

Ветраэнэргетыку на моры Польшча будзе развіваць супольна з Даніяй.

Супольныя даследаванні і распрацоўкі прадугледжвае пагадненне аб марской ветраэнэргетыцы, падпісанае ў аўторак, 18 траўня, Польскай энэргетычнай групай (PGE) Гданьскім політэхнічным інстытутам, Інстытутам праточных машынаў Польскай акадэміі навук і дацкім Тэхнічным універсітэтам, паведамляе «Радыё Польшча».

Старшыня кіравання PGE Войцех Дамброўскі адзначыў, што інвестыцыйны працэс у Балтыйскім моры з'яўляецца вялікай праблемай. «Ягоны кошт ацэньваецца прыкладна на 140 млрд злотых [блізу 32 млрд еўра – Рэд.]. Важна, каб на гэтым інвестыцыйным працэсе зарабілі польскія прадпрыемствы і польскія ВНУ. Спадзяюся, што гэтае супрацоўніцтва будзе спрыяць дынамічнаму развіццю польскага афшорнага сектару», – растлумачыў ён.

Паводле словаў дырэктара Інстытута праточных машынаў Польскай акадэміі навук прафесара Яна Кіціньскага, мы з'яўляемся сведкамі гістарычных пераўтварэнняў, калі гаворка ідзе пра энэргетычную трансфармацыю. «Энэргетычная палітыка ўрада да 2040 года прадугледжвае будаўніцтва дзвюх сістэмаў: эмісійнай і безэмісійнай, якія маюць магутнасць, параўнальную з цяперашняй энэргетычнай сістэмай», – нагадаў прафесар Ян Кіціньскі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках