26 красавiка 2024, Пятніца, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшлі ў Латвіі

7
Кантрабандныя беларускія цыгарэты знайшлі ў Латвіі
ФОТА: VID.GOV.LV

Суседзі Беларусі прадаўжаюць барацьбу з кантрабандай рэжыму Лукашэнкі.

17 траўня на беларуска-латвійскай мяжы канфіскавалі дзве партыі беларускіх цыгарэтаў.

Пры праверцы пустога грузавога аўтамабіля, які ўязджаў з Беларусі ў Латвію праз пункт пропуску «Патэрніекі», латвійскія памежнікі западозрылі, што ў машыне схованка. Пры паглыбленым аглядзе высветлілася, што ў аўтамабілі абсталяваная двайная столь, у якой знаходзілася больш за 79 тысячаў пачкаў цыгарэтаў NZ і Queen з беларускімі акцызнымі маркамі.

Яшчэ адну партыю цыгарэтаў знайшлі на станцыі Індра ў грузавым цягніку з Беларусі. Было канфіскавана 440 пачкаў беларускіх цыгарэтаў.

Сума нявыплачаных падаткаў з цыгарэтаў складае прыкладна 265 тысячаў еўраў, паведамляе латвійская мытня.

ФОТА: VID.GOV.LV
ФОТА: VID.GOV.LV
ФОТА: VID.GOV.LV
Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках