Медыкі далі простыя парады, як палепшыць працу кішэчніка
2- 21.05.2021, 10:41
- 9,306
Адная з парад тычыцца порцый.
Болі ў страўніку, падвышанае газаўтварэнне, пакутлівая пякотка - усё гэта наступствы няправільных харчовых паводзінаў, піша сайт medicina.ua. Для таго, каб пазбавіцца ад такіх непрыемнасцяў і нармалізаваць працу страўнікава-кішэчнага траету, неабходна выключыць са свайго рацыёну прадукты, якія павышаюць кіслотнасць і насыціць яго клятчаткай. На перыяд лячэння, цалкам адмоўцеся ад алкагольных напояў і аспірынавых медыкаментаў, бо яны праяўляюць разбуральнае ўздзеянне на ахоўныя бар'еры страўніка.
Пераглядаем рацыён
Спіс прадуктаў, якія негатыўна ўплываюць на працу нашага страўніка досыць шырокі. Пры ўзнікненні непрыемных адчуванняў, у першую чаргу адмоўцеся ад кіслай садавіны: цытрусавыя і ананасы, у выпадку падвышанай сакрэцыі вашага страўніка, яны здольныя правакаваць пякотку. Таксама, значна павышаюць узровень кіслотнасці ў страўніку і такія напоі як густая гарбата, кава і газвада. Вельмі шкодная ежа хуткага прыгатавання, бо насычаная транс-тлушчамі. Апошнія здольныя выклікаць не толькі непрыемныя адчуванні ў выглядзе пякоткі, але нават шэраг захворванняў страўнікава-кішачнага тракту, нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм.
Клапоцімся аб абароне слізістай
Раз на 72 гадзіны наш страўнік абнаўляе ахоўны бар'ер слізістай, які агароджвае яго сценкі ад уздзеяння страўнікавага cоку і механічных пашкоджанняў. У выпадку, калі вы вядзеце здаровы лад жыцця, то хвалявацца аб гэтым аспекце не варта. Але калі ў вашым жыцці прысутнічае алкаголь і аспірынавыя прэпараты, слізістая страўніка застаецца безабароннай.
Сочым за памерам порцый
Максімальны аб'ём, якога можа дасягнуць наш страўнік складае 1-2 літры. Чым больш у памерах порцыя, тым цяжэй Вашаму страўніку пераварыць ўсю ежу. Пазбавіць страўнік ад перагрузак, можна змяніўшы падыход да сілкавання - есці мала, але часта. Акрамя гэтага, медыкі не рэкамендую ўжываць вадкасць у працэсе прыёму ежы, А лепш за ўсё выпіць шклянку вады за 15-20 хвілін да ядзення.
Выратавальная абалоніна
Прадукты багатыя гэтым рэчывам - залог здароўя стрававальнай сістэмы. Абалоніна – гэта грубыя харчовыя валокны, якія перапрацоўваюцца мікрафлорай кішэчніка. У вялікай колькасці абалоніна змяшчаецца ў бабовых, вотруб'і і свежых ягадах і садавіне. Дэфіцыт абалоніны правакуе ўзнікненне запораў, парушэнні абмену рэчываў і лішняй вагі.
Для экстранага ачышчэння кішэніка лепш выкарыстоўваць сродкі на аснове сульфатаў магнію або натрыю. Гэтыя солі хутка выцягваюць лішнюю вадкасць з клетак арганізма ў кішэчніка, кал мякчэе і прасцей выходзіць. Супрацьпаказанні - камяні ў жоўцевым пухіры і гіпатанія.