11 траўня 2026, панядзелак, 1:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відэагіт: У Гародні варона надумала пакатацца на шчотцы аўто

7
Відэагіт: У Гародні варона надумала пакатацца на шчотцы аўто

Птушцы ўдалося праехаць некалькі кіламетраў.

У Гародні варона больш за два кіламетры ехала на Volkswagen Golf, спрытна трымаючыся за шчотку задняга шкла, піша «Онлайнер».

Са слоў кіроўцы, яна ўсю дарогу яе бачыла: «Мне было цікава, калі ж варона паляціць. Але бліжэй да дома птушачка стала лапай стукаць па шыбе і не ляцела, як быццам прыляпілася».

«Упершыню з гэтай птушачкай мы сустрэліся на паркоўцы, - распавяла аўтаўладальніца Ганна. - Калі я выходзіла з крамы, яна ўжо сядзела на машыне. На мае спробы яе сагнаць не рэагавала, як быццам прыляпілася. Я падумала, што падчас руху яна паляціць. Але не, ехала са мной да самага дому. А гэта больш за два кіламетры. Было весела, асабліва ў канцы паездкі, калі яна, трымаючыся адной рукой, другой стала стукаць у шыбу. Паляцела толькі ў двары».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках