11 траўня 2026, панядзелак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна мерыцца ўвесці забарону на пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі і РФ да кастрычніка

5
Украіна мерыцца ўвесці забарону на пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі і РФ да кастрычніка

Разгляд адпаведнага пытання запланаваны ўжо на 26 траўня.

Нацыянальная камісія, якая ажыццяўляе дзяржаўнае рэгуляванне ў сферах энэргетыкі і камунальных паслуг, плануе забараніць пастаўкі электраэнэргіі з Беларусі і Расеі да 1 кастрычніка.

Згодна з апублікаваным на сайце рэгулятара парадку дня пасяджэння, разгляд адпаведнага пытання запланаваны на 26 траўня, піша nn.by.

«Абмежаваць прапускную здольнасць для імпарту электрычнай энэргіі ва Украіну, якая будзе прапаноўвацца на месячных і дзённы аўкцыёнах, у частцы міждзяржаўных перасячэнняў паміж Украінай і дзяржавамі, якія не з'яўляюцца чальцамі Энэргетычнай Супольнасці, да 0 МВт», - гаворыцца ў праекце пастановы.

Адзначаецца, што дакумент увойдзе ў дзеянне ў дзень яго прыняцця і будзе дзейнічаць да 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках