10 траўня 2026, Нядзеля, 23:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША заявілі аб наяўнасці довадаў лабараторнага паходжання COVID-19

6
У ЗША заявілі аб наяўнасці довадаў лабараторнага паходжання COVID-19

Адзначаецца, што яшчэ ў 2017 годзе амерыканскія дыпламаты ў Кітаі паведамлялі аб правядзенні ў лабараторыі ва Ухані небяспечных даследаванняў каранавірусаў.

Рэспубліканцы з камітэта выведкі Палаты прадстаўнікоў ЗША заявілі аб наяўнасці «істотных ускосных довадаў» лабараторнага паходжання каранавіруса ў Кітаі. Як паведамляе Fox News (пераклад - «УНІАН») са спасылкай на іх даклад, чальцы камітэта заклікалі ўрад ЗША націснуць на Кітай для правядзення даследавання ўзнікнення віруса.

«Значныя ўскосныя довады выклікаюць сур'ёзную апаску, што ўспышку COVID-19 мог выклікаць выцек Уханьскага інстытута вірусалогіі», - гаворыцца ў дакладзе.

Рэспубліканцы адзначылі, што яшчэ ў 2017 годзе амерыканскія дыпламаты ў Кітаі паведамлялі аб правядзенні ў лабараторыі ва Ухані небяспечных даследаванняў каранавірусаў без выканання неабходных нормаў бяспекі. Таксама ў дакладзе гаворыцца, што у 2019 годзе ў некалькіх супрацоўнікаў лабараторыі былі сімптомы, падобныя на наступствы COVID-19, і згадваецца дачыненне кітайскіх вайскоўцаў да інстытута ва Ухані. Пры гэтым доказаў натуральнага паходжання віруса мала.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках