10 траўня 2026, Нядзеля, 22:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бангладэш, Лаос, М'янма: хто яшчэ выкарыстоўвае самалёты Як-130 і як яны апынуліся ў Беларусі?

9
Бангладэш, Лаос, М'янма: хто яшчэ выкарыстоўвае самалёты Як-130 і як яны апынуліся ў Беларусі?

Пасля трагедыі ў Баранавічах узніклі пытанні да ўладаў.

Катастрофа Як-130 у жылой зоне ў Баранавічах з гібеллю абодвух пілотаў прыцягнула ўвагу грамадства да праблем айчыннай авіяцыі. Што гэта за самалёты Як-130, і як яны апынуліся ў Беларусі?

Да набыцця ў 2015 годзе Як-130 Беларусь не абнаўляла свой баявы авіяпарк з часоў Савецкага Саюза. Ды і Баранавіцкі авіярамонтны завод ужо не ратаваў - пытанне стаяла ў механічнай, а не электроннай функцыянальнасці старой тэхнікі, піша «Наша Ніва».

Лукашэнка ў 2013-м гаварыў міністру абароны Расеі Сяргею Шайгу, што яму «не стае двух дзясяткаў сучасных самалётаў». Што прапаноўвала Расея ў адказ? Размясціць авіябазу.

Адмова беларусам у сучасных знішчальніках выглядае як палітычны разлік Крамля з мэтай нарэшце прымусіць да размяшчэння войскаў на беларускай тэрыторыі.

Цынізм расейскага стаўлення ілюструе такая гісторыя: у тым жа 2013-м Індыя вяртала Расеі 18 Су-30К у абмен на Су-30-МКІ. Расейцы мелі намер перапрадаць тыя самалёты астаткавым коштам, што было б выгадна Беларусі. Але самалёты...аддалі ў Анголу, у якой не было грошай, таму Расеі давялося яе пад гэтыя пастаўкі яшчэ і крэдытаваць.

Самалёты ў Анголу пастаўляліся з Баранавічаў, дзе на 558-м авіярамонтным заводзе яны былі дапрацаваныя «фактычна да ўзроўню Су-30СМ».

Пра тое, што мелася палітычная падаплёка, сведчыць наступны факт - у выніку Беларусь усё ж атрымала некалькі Су-30СМ, але толькі ў 2019 годзе, калі пытанне авіябазы канчаткова сышло з парадку дня.

А ў тыя гады расейцы ў выніку пагадзіліся паставіць толькі Як-130 - навучальны самалёт, які хоць і можа ўзяць пад крылы да трох тон узбраенняў, але ўважаць яго за замену або канкурэнта знішчальніку нельга.

Сэнс кампактнага самалёта-трэнажора ў тым, каб рыхтаваць пілотаў для найноўшых знішчальнікаў, істотна эканомячы пры гэтым на амартызацыі. Але на момант пастаўкі Як-130 у Беларусі проста не было такіх знішчальнікаў, для пілатавання якіх патрабавалася набрацца досведу.

Айчынныя і расейскія экспэрты высока цэняць характарыстыкі Як-130 і ўважаюць яго за нядрэнны - гэты самалёт можна ўважаць за аналаг штурмавіка.

Вайсковы экспэрт Ягор Лебядок у каментары «Нашай Ніве» казаў, што такой краіне, як Беларусь, 12 (іх ужо 11) самалётаў дастаткова для вырашэння штурмавых задач пры лакальным канфлікце. Прычым, на ягоную думку, гэта самалёты, якія мы можам абслугоўваць.

У той жа час заходнія аналітыкі ставяць Як-130 далёка ззаду аналагаў з Тайваня, Кітая і Карэі.

«Вельмі нізкія паказчыкі набору вышыні, сярэдняя манеўранасць, нізкая аператыўная вышыня і дагукавая хуткасць, часткова кампенсаваная бартавой электронікай, сэнсарамі і доступам да сучаснага ўзбраення. Дрэнныя лётныя паказчыкі сведчаць, што ён не зможа праявіць сябе ў паветраным баі», - адзначалася аб Як-130 у выданні MilitaryMagazine, на якое часта спасылаюцца ў Расеі.

Акрамя Беларусі і самой краіны-вытворцы, такія самалёты маюцца ў небагатых краінах: М'янме, Бангладэш, Лаосе, В'етнаме, Сірыі і Алжыры.

Украінцы трэніруюцца на чэшскім L-39, які выпускаўся да 1996 года і можа ўважацца за маральна састарэлы. У балтыйскіх краін тыя ж L-39. Палякі трэніруюцца на італійскім M-346, створаным на напрацоўках Як-130 (кампанія Alenia Aermacchi Leonardo S.p.A. спачатку разам з Расеяй распрацоўвала Як-130, але потым выйшла з угоды і стварыла свой трэніровачны самалёт).

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках