11 траўня 2026, панядзелак, 2:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ ахвяруе 100 мільёнаў доз вакцын бедным краінам

1
ЕЗ ахвяруе 100 мільёнаў доз вакцын бедным краінам

Пра гэта заявіла прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен.

Еўрапейскі Звяз мае намер ахвяраваць не менш за 100 млн доз вакцын супраць COVID-19 бедным краінам да канца гэтага года. Пра гэта заявіла ў пятніцу прэзідэнтка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

«Еўропа ставіць мэту ахвяраваць не менш за 100 млн доз краінам з нізкім і сярэднім узроўнем даходу да канца 2021 года», - сказала фон дэр Ляен у Рыме, дзе стартаваў глабальны саміт для каардынацыі сусветнай барацьбы з пандэміяй.

Еўракамісія ў чацвер пацвердзіла трэцяе пагадненне з кампаніямі аб куплі да 1,8 мільярда доз вакцыны да 2023 пасля 600 млн доз, замоўленых паводле двух папярэдніх кантрактаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках