У Нью-Ёрку разыграюць пяць мільёнаў даляраў за прышчэпку ад COVID-19
- 21.05.2021, 19:00
- 2,952
За зробленую прышчэпку выдадуць бясплатны латарэйны білет.
Губернатар штата Нью-Ёрк Эндру Куома заклікаў жыхароў прайсці вакцынацыю ад COVID-19. За зробленую прышчэпку выдадуць бясплатны латарэйны білет, які дазваляе ўдзельнічаць у розыгрышы пяці мільёнаў даляраў, напісаў палітык у сваім Twitter.
Куома заявіў, што латарэя з'яўляецца «новай важнай прычынай для вакцынацыі». Каб паўдзельнічаць у розыгрышы буйнога грашовага прыза, неабходна зрабіць прышчэпку ад COVID-19 у адной з дзесяці дзяржаўных устаноў. Акрамя таго, неабходна выбраць вакцыну маркі Pfizer або Johnson&Johnson.
Удзельнічаць у розыгрышы маюць права грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў. Кожны жыхар, хто выканае ўсе ўмовы, атрымае бясплатны білет латарэі штата Нью-Ёрк з галоўным прызам у пяць мільёнаў даляраў. Пры гэтым аналагічныя латарэйныя білеты можна купіць за 20 даляраў у дзесяці раздробных крамах, размешчаных па ўсіх штатах.