У Фінляндыі забастоўка машыністаў
7- 21.05.2021, 19:16
- 2,300
Спыненыя пасажырскія цягнікі.
Амаль усе пасажырскія цягнікі нацыянальнага цягніковага аператара VR у Фінляндыі адмянілі - машыністы абвясцілі страйк. Пра гэта паведамляе Yle ў пятніцу, 21 траўня.
Таксама забастоўка ўплывае на грузавыя перавозкі. Усе прыгарадныя цягнікі транспартнай кампаніі сталічнага рэгіёну HSL таксама скасаваныя. Чыгуначныя перавозкі замянілі аўтобусамі, таму аўтобусы, якія курсуюць на лініях, могуць быць перагружаныя.
Машыністы пратэстуюць супраць дзеянняў працадаўцы, які, на іх думку, парушае дзейную працоўную дамову. Як уважаюць машыністы, VR прымушае іх працаваць па-за працоўным часам. Забастоўка будзе доўжыцца дзень. Ужо ў суботу раніцай машыністы вернуцца да працы.
У сваю чаргу VR і арганізацыя працадаўцаў Palta ўважае страйк незаконным.