У Расеі знішчылі 19 тон груш з Беларусі
18- 21.05.2021, 19:24
- 8,402
Кіроўцу прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.
На палігоне ТБА ў Смаленскай вобласці было знішчана 19,7 тоны груш, увезеных з Беларусі.
Аўтамабіль з садавіной спынілі расейскія мытнікі, калі ён ехаў з боку Беларусі ў аб'езд афіцыйных фітасанітарных кантрольных пастоў. Пры праверцы супрацоўнікі Рассельгаснагляду высветлілі, што грушы перавозяцца без суправаджальных дакументаў. Гэта магло сведчыць пра тое, што яны выраблены ў краінах, у дачыненні да якіх дзейнічаюць расейскія контрсанкцыі. Грушы знішчылі, а кіроўцу, грамадзяніна Беларусі, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, паведамляе Упраўленне Рассельгаснагляду Бранскай, Смаленскай і Калужскай абласцей.