6 жнiўня 2026, Чацвер, 4:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байдэн правядзе перамовы з Зяленскім перад сустрэчай з Пуціным

6
Байдэн правядзе перамовы з Зяленскім перад сустрэчай з Пуціным
ФОТА З АДКРЫТАЙ КРЫНІЦЫ

МЗС Украіны займаецца лагістычным аспектам перамоваў прэзідэнтаў.

Прэзідэнты Украіны і ЗША Уладзімір Зяленскі і Джо Байдэн правядуць перамовы перад сустрэчай Байдэна з расейскім прэзідэнтам Пуціным. Пра гэта заявіў намеснік міністра замежных справаў Украіны Яўген Енін, піша nv.ua.

Паводле словаў Еніна, перад сустрэчай Байдэна і Пуціна з амерыканскім прэзідэнтам пагутарыць Зяленскі. Намеснік кіраўніка МЗС сказаў, што цяпер ягоная ўстанова «старанна рыхтуе парадак дня» і займаецца лагістычным аспектам перамоваў Зяленскага і Байдэна.

Раней выданне zn.ua са спасылкай на крыніцу ў Кабінеце міністраў паведамляла, што Кіеў і Вашынгтон рыхтуюць тэлефонны званок Уладзіміра Зяленскага і Джо Байдэна. Першыя перамовы прэзідэнтаў адбыліся 2 красавіка, на фоне нарошчвання расейскіх войскаў ля мяжы Украіны.

Сустрэча Пуціна і Байдэна пройдзе ў Жэневе 16 чэрвеня. Амерыканскі прэзідэнт сказаў, што хацеў бы правесці прапанаваны ім саміт з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным падчас чэрвеньскай паездкі ў Еўропу.

Іхнія тэлефонныя перамовы прайшлі 13 красавіка. Кіраўнік Белага дому выказаў занепакоенасць нарошчваннем расейскай вайсковай моцы ў акупаваным Крыме і на мяжы Украіны і заклікаў Расею знізіць напружанасць.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках