6 жнiўня 2026, Чацвер, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

НАТА павялічыла колькасць перахопаў расійскіх самалётаў на 250%

НАТА павялічыла колькасць перахопаў расійскіх самалётаў на 250%

Расійскія ваенныя самалёты лятаюць каля межаў Альянсу без планаў палёту і сігналаў транспандараў.

У ліпені 2026 года знішчальнікі НАТА значна часцей падымаліся ў паветра для перахопу расійскіх самалётаў каля межаў Альянсу.

Пра гэта гаворыцца ў пасту ў сацыяльнай сетцы X Камандавання аб’яднаных сіл НАТА ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.

У паведамленні адзначаецца, што колькасць такіх узлётаў вырасла больш як на 250% у параўнанні з ліпенем 2025 года. Гэта сведчыць пра рэзкі рост актыўнасці каля паветраных межаў НАТА.

«Лічбы не хлусяць. Параўнайце ліпень 2025 года з ліпенем 2026 года — і карціна стане відавочнай: колькасць узлётаў знішчальнікаў на ўсходнім флангу НАТА павялічылася больш як на 250%», — гаворыцца ў паведамленні.

Прычынай называюць рэгулярныя палёты расійскіх ваенных самалётаў паблізу паветранай прасторы НАТА без плана палёту і без сігналу транспандара. З гэтай прычыны знішчальнікі Альянсу вымушаныя ўзлятаць, перахопліваць і ідэнтыфікаваць такія цэлі.

У камандаванні падкрэслілі, што кожны ўзлёт пацвярджае гатоўнасць сіл НАТА да дзеянняў і абароны паветранай прасторы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках