26 красавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ і Брытанія абвясцілі пра стварэнне дыпмісіі Еўразвязу ў Лондане

ЕЗ і Брытанія абвясцілі пра стварэнне дыпмісіі Еўразвязу ў Лондане

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка знешнепалітычнай службы ЕЗ.

Еўразвяз і Вялікабрытанія абвясцілі пра дамоўленасць стварыць пастаяннае прадстаўніцтва ЕЗ у Лондане. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве кіраўніка знешнепалітычнай службы Еўразвязу Жазэпа Барэля, а таксама міністра замежных спраў Вялікабрытаніі Дамініка Рааба, паведамляе РБК.

«Мы задаволеныя, што дасягнулі пагаднення, заснаванага на прагматызме і добрай волі, аб стварэнні місіі ЕЗ у Вялікабрытаніі. Амбасадар ЕЗ атрымае статус, адпаведны кіраўніку дыпламатычнай місіі замежных дзяржаў, уключаючы ўручэнне даверчых грамат кіраўніку дзяржавы. Персанал місіі ЕЗ будзе мець прывілеі і [дыпламатычны] імунітэт, неабходныя для эфектыўнай працы, і мы чакаем магчымасці рухацца наперад, адказваючы на глабальныя выклікі», - гаворыцца ў дакуменце.

Таксама паведамляецца, што бакі абмеркавалі далейшае супрацоўніцтва ЕЗ і Вялікабрытаніі ў галіне знешняй палітыкі, бяспекі, а таксама ў пытанні змены клімату.

У канцы красавіка ЕЗ і Вялікабрытанія канчаткова завяршылі ўсе фармальнасці ў працэсе выхаду Злучанага Каралеўства са складу Еўразвязу (Brexit). Апоўначы 1 траўня набыло моц пагадненне аб двухбаковых стасунках паміж Брытаніяй і ЕЗ.

Перад Новым годам бакі ўклалі пагадненне аб гандлі і супрацоўніцтве. Згодна з дакументам, паміж Брытаніяй і краінамі ЕЗ захаваецца бязмытны гандаль таварамі; краіна пакіне адзіную мытную зону з ЕЗ і на межах будзе ажыццяўляцца мытны кантроль; фінансавыя інстытуты Злучанага Каралеўства не змогуць больш працаваць у краінах ЕЗ на прывілеяваных умовах, акрамя таго, доступ брытанскіх кампаній у сферы паслуг да еўрапейскіх рынкаў будзе абмежаваны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках