26 красавiка 2024, Пятніца, 6:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

WSJ: Злучаныя Штаты Амерыкі могуць запаволіць вывад войскаў з Афганістана на просьбу Еўропы

WSJ: Злучаныя Штаты Амерыкі могуць запаволіць вывад войскаў з Афганістана на просьбу Еўропы

Вашынгтон абяцаў матэрыяльна-тэхнічную падтрымку сваім партнёрам у кааліцыі.

Еўрапейскія хаўруснікі настойваюць, каб ЗША адклалі вывад войскаў з Афганістана і далі іншым удзельнікам NATO больш часу і падтрымкі для сыходу з краіны, паведамляе газета Wall Street Journal (пераклад – GuildHall) са спасылкай на афіцыйных асобаў.

Як адзначаецца, Вашынгтон абяцаў матэрыяльна-тэхнічную падтрымку сваім партнёрам у кааліцыі падчас вываду іх войскаў. Аднак некаторыя краіны заявілі, што не паспеюць пакінуць Афганістан своечасова.

Паводле інфармацыі WSJ, некаторыя краіны, напрыклад Нямеччына, папрасілі Штаты адкласці сыход з блізкаўсходняй дзяржавы да 18 ліпеня. Улады ЗША адказалі, што вывад войскаў можа быць адкладзены на два тыдні ці даўжэй, каб задаволіць просьбы хаўруснікаў.

Паводле словаў неназваных афіцыйных асобаў, яшчэ адна складанасць заключаецца ў тым, што Турцыя цягам многіх гадоў гарантавала бяспеку ў аэрапорце ў Кабуле, а цяпер паведаміла ЗША і NATO, што таксама можа вывесці свае войскі. На думку крыніцаў, патэнцыйны вывад турэцкіх сілаў можа заахвоціць некаторыя заходнія краіны перагледзець планы ў захаванні нават скарочаных дыпламатычных кантынгентаў у краіне. Адна з магчымых альтэрнатываў для бяспекі ў аэрапорце – міжнародныя найміты, але, як адзначае выданне, яны наўрад ці змогуць застацца без войскаў, якія гарантуюць іх абарону.

ЗША ды іхнія хаўруснікі ў NATO пачалі ваенную аперацыю ў Афганістане ў 2001 годзе. Яна праводзілася ў межах кампаніі «Нязломная свабода», якая стала адказам на тэрарыстычны акт 11 верасня 2001 года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках