26 красавiка 2024, Пятніца, 14:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ЗША дапусцілі санкцыі супраць блізкага да Лукашэнкі расейскага алігарха

5
У ЗША дапусцілі санкцыі супраць блізкага да Лукашэнкі расейскага алігарха

Ягоныя структуры выконваюць важную ролю ў злачынных справах Таракана.

Новая адміністрацыя ЗША чыніць паслядоўны ціск на рэжым Лукашэнкі. У камісіі правоў чалавека Кангрэсу ЗША прагучаў заклік да вызвалення палітвязняў, расследавання злачынстваў рэжыму і справядлівых выбараў. Сярод новых прапановаў – увядзенне індывідуальных санкцый супраць буйных расейскіх бізнэсмэнаў і партнёраў Лукашэнкі, паведамляе «Белсат».

Дэвід Крэмер, былы памочнік дзяржсакратара ЗША, заявіў:

«Санкцыі павінны быць накіраваныя супраць Міхаіла Гуцарыева, расейска-брытанскага алігарха, вельмі блізкага да Лукашэнкі. Гуцарыеў дапамог Лукашэнку замяніць тэлевізійных вядоўцаў, якія звольніліся на знак пратэсту супраць рэпрэсій. Ягоны сын набыў пяты ў велічыні банк у Беларусі. Ягоная ж нафтавая кампанія «Сафмар» пастаўляла ў Беларусь нафту пасля скарачэння паставак Пуціным. У спісе павінны быць Герман Грэф і Ашчадбанк. Банк ВТБ, БелВЭБ і Газпрамбанк – ключавыя гульцы ў беларускай банкаўскай сістэме».

Гэта вельмі лагічная пастанова – кажа прыхільнік санкцый, еўрадэпутат Пятрас Аўштравічус.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках