26 красавiка 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На выбарах у Вялікабрытаніі пераможцу вызначыла манета

1
На выбарах у Вялікабрытаніі пераможцу вызначыла манета

Двое кандыдатаў набралі аднолькавую колькасць галасоў.

У Вялікабрытаніі вынік выбараў на адной з выбарчых акругаў у горадзе Барнслі з насельніцтвам амаль 100 тысяч чалавек быў вызначаны з дапамогай лёсавання. Двое кандыдатаў - ад кансерватыўнай і лейбарысцкай партый - набралі аднолькавую колькасць галасоў. Пераможцу вызначалі жэрабем, паведамляе «Радио Свобода».

Мясцовыя выбары ў каралеўстве праходзілі ў чацвер, 6 траўня. У пятніцу быў скончаны падлік галасоў у Барнслі ў цэнтральнай частцы краіны. Кандыдаты набралі па 1084 галасы. Заканадаўства дазваляе пасля пераліку галасоў вырашыць сітуацыю кідком манеты, што і было зроблена.

Мясцовая газета Huddersfield Daily Examiner адзначае, што прадстаўнік лейбарыстаў паставіў рэверс манеты. Калі б выпаў аверс з партрэтам каралевы Лізаветы II, акруга перайшла бы да кансерватараў.

Падлік галасоў у Вялікабрытаніі яшчэ не завяршыўся, аднак паводле папярэдніх звестак, упэўненую перамогу ў Англіі атрымалі кансерватары, перамогшы другую па велічыні партыю лейбарыстаў ў некалькіх акругах, у якіх тыя здабывалі перамогі дзесяцігоддзямі. Лейбарыстам, у сваю чаргу, атрымалася заняць палову месцаў у парламенце Уэльса.

У 2016 годзе кідок манеты вызначаў лёс выбараў на шасці выбарчых участках у Аёве падчас першасных выбараў кандыдата ад дэмакратычнай партыі на пасаду прэзідэнта. Шэсць з шасці ўчасткаў дасталіся Хілары Клінтан, яна абышла на іх Берні Сандэрса. Імавернасць такой серыі ацэньваецца ў 1,6 адсоткі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках