26 красавiка 2024, Пятніца, 19:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ціханоўская: Краінам G7 трэба пашырыць санкцыі супраць Менску

11
Ціханоўская: Краінам G7 трэба пашырыць санкцыі супраць Менску
СВЯТЛАНА ЦІХАНОЎСКАЯ
ФОТА: ANADOLU AGENCY

Санкцыі патрабуе народ Беларусі.

"Краінам "вялікай сямёркі" нельга заплюшчваць вочы на тое, што адбываецца цяпер у Беларусі, яны павінны паслаць (рэжыму Лукашэнкі. - Рэд.) выразны сігнал. Наша незалежнасць не прадаецца", - такую заяву зрабіла Святлана Ціханоўская ў інтэрв'ю нямецкай газеце Süddeutsche Zeitung , апублікаванай напярэдадні адкрыцця саміту G7 - у сераду, 10 чэрвеня, піша DW.

З пункту гледжання беларускага палітыка, цяпер існуе небяспека, што Лукашэнка "па кавалачках" прадасць Беларусь Маскве. Каб прадухіліць гэта, краінам Захаду варта пашырыць санкцыйны спіс, перакананая Ціханоўскі, якую шмат хто ў Беларусі ўважае за пераможцу прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. "У спіс варта дадаць суддзяў, пракурораў, міліцыянераў, бізнэсоўцаў, людзей з наменклатуры", - падкрэсліла яна ў гутарцы з нямецкім выданнем.

Акрамя таго, санкцыі павінны закрануць журналістаў, якія працуюць на прапагандысцкай тэлевізіі і прыніжаюць людзей перад камерамі, дадала лідарка апазіцыі, маючы на ўвазе "інтэрв'ю" з апазіцыйным журналістам Раманам Пратасевічам, затрыманым 23 траўня пасля прымусовай пасадкі лайнера ірландскай авіякампаніі Ryanair у Менску.

Самыя эфектыўныя санкцыі супраць Лукашэнкі

Са слоў Ціханоўскай, самымі эфектыўнымі могуць быць санкцыі, якія закранаюць тыя сектары эканомікі, якія фінансуюць Лукашэнку. "Рэжым мае абсалютную манаполію на сталь, драўніну і прадукты нафтаперапрацоўкі", - патлумачыла яна.

Адзначыўшы важнасць факту ўвядзення Захадам санкцый супраць цяперашняга рэжыму, Святлана Ціханоўская паказала, што гэтыя санкцыі, аднак, былі не дастаткова моцнымі: "Гэта дало Лукашэнку пачуццё беспакаранасці".

Адказваючы на пытанне аб тым, ці не баіцца яна, што санкцыі ўдараць і па насельніцтву краіны, Ціханоўская заявіла: "Санкцый патрабую не я, а народ у Беларусі. Пра гэта кажуць апытанні. Людзі пакутуюць ужо цяпер, церпяць ад рэжыму. У санкцыях вінаватыя не людзі, і не Еўразвяз. Рэжым можа ў кожны момант спыніць санкцыі. Яму трэба для гэтага спыніць гвалт, выпусціць палітвязняў і прызначыць новыя выбары".

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках