26 красавiка 2024, Пятніца, 12:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Літве зноў затрымалі нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі

4
У Літве зноў затрымалі нелегалаў, якія прыйшлі з Беларусі

У гэтым годзе з Беларусі ў Літву незаконна прыйшлі 312 мігрантаў.

Літоўскія памежнікі ў пятніцу недалёка ад мяжы з Беларуссю затрымалі яшчэ 15 нелегальных мігрантаў, паведамляе агенцтва Delfi.

Нелегалаў спынілі ў Ігналінскім раёне. Гаворка пра дзве розныя групы. У адной былі шэсць, у другой - дзевяць чалавек. Прадстаўнікам Службы дзяржаўнай мяжы Літвы (СДМ) яшчэ трэба будзе высветліць, грамадзянамі якой дзяржавы з'яўляюцца гэтыя мігранты.

"Іх даставілі на заставы, праводзяць тыповыя працэдуры: ізаляцыя, тэставанне", - распавёў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы Літвы Гедрус Мішуціс.

Паводле ягоных слоў, мігрантаў, хутчэй за ўсё, размесцяць у Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў або інтэрнаце памежнікаў.

Плынь нелегальных мігрантаў з боку Беларусі апошнім часам істотна павялічылася. Са звестак літоўскіх памежнікаў, у гэтым годзе з Беларусі ў Літву незаконна прыйшлі 312 мігрантаў - гэта ў 3,5 разы больш, чым за ўвесь 2020 год. Большасць нелегалаў - гэта грамадзяне Ірака. У выніку ўсе месцы ў Цэнтры рэгістрацыі ўцекачоў запоўненыя. Літоўскія ўлады ўжо пастанавілі арганізаваць для нелегальных мігрантаў намётавы гарадок.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках