26 красавiка 2024, Пятніца, 4:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд у Латвіі арыштаваў дэпутата, якога западозрылі ў шпіянажы на карысць РФ

1
Суд у Латвіі арыштаваў дэпутата, якога западозрылі ў шпіянажы на карысць РФ

На пасяджэнні Сейма перад галасаваннем палітык заявіў, што не разумее, у чым яго могуць абвінавацяць.

Суд Відземскага прадмесце Рыгі выбраў арышт як меру стрымання для дэпутата Сейма Яніса Адамсанса, якога падазраюць у шпіянажы на карысць Расеі.

Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Delfi.

Адамсанс можа абскардзіць пастанову цягам сямі дзён у Рыжскім акруговым судзе.

Паседжанне 11 чэрвеня прадаўжалася амаль дзве гадзіны. Адамсанса вывелі з яго ў суправаджэнні трох супрацоўнікаў Службы дзяржбяспекі. Ад каментароў ён адмовіўся.

Згодна з заканадаўствам, арышт выбіраюць у якасці меры стрымання толькі ў выпадку, калі следства валодае дастатковымі фактамі для абгрунтаванага падазрэння ў тым, што асоба ўчыніла злачынства, якое караецца пазбаўленнем волі, і ўжыванне іншай меры стрымання не можа гарантаваць, што асоба не ўчыніць новага правапарушэння ці не стане ўхіляцца ад следства.

Нагадаем, 10 чэрвеня парламент зняў з Адамсанса дэпутацкую недатыкальнасць для правядзення неабходных следчых дзеянняў.

Яніс Адамсанс, чалец сацыял-дэмакратычнай партыі Saskaņas, працаваў у Камісіі Сейма ў абароне, унутраных справах і прадухіленні карупцыі. Наколькі вядома, ён не меў доступу да дзяржтайны.

Дэпутата падазраюць у незаконным зборы інфармацыі, якая не павінна была распаўсюджвацца, каб перадаць яе расейскаму боку.

На пасяджэнні Сейма перад галасаваннем ён заявіў, што не разумее, у чым яго могуць вінаваціць, і што даведаўся пра падазрэнні ад журналістаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках