26 красавiка 2024, Пятніца, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя краіны ЕЗ з самым чыстым паветрам у гарадах

1
Названыя краіны ЕЗ з самым чыстым паветрам у гарадах

Еўразвяз актыўна змагаецца з забруджваннем паветра.

Самае чыстае паветра ў гарадах краін Еўразвязу знойдзенае ў Эстоніі, Фінляндыі і Швецыі. Такія звесткі прыводзіць еўрапейская статыстычная служба Еўрастат, піша euro-pulse.ru.

А вось у гарадах Балгарыі, Польшчы, Румыніі і Харватыі паветра найменш чыстае ў параўнанні з іншымі краінамі ЕЗ.

Агулам жа па Еўразвязу сярэднегадавая канцэнтрацыя дробных часціц у паветры гарадоў паступова зніжаецца, і паветра становіцца чысцейшым.

Колькасць заўчасных смерцяў у ЕЗ праз забруджанае паветра можа знізіцца на 55% да 2030 года, калі краіны Еўразвязу выканаюць усе абавязанні ў барацьбе з забруджваннем паветра.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках