26 красавiка 2024, Пятніца, 18:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што адбудзецца, калі рэжым Лукашэнкі адключаць ад SWIFT

44
Што адбудзецца, калі рэжым Лукашэнкі адключаць ад SWIFT

З такой ініцыятывай выступае Еўрапарламент.

Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю з заклікам адключыць рэжым Лукашэнкі ад SWIFT. Многія экспэрты мяркуюць, што гэта можа стаць магутным ударам па афіцыйнаму Менску.

«Пакуль годнай альтэрнатывы SWIFT няма, праекты ёсць, але з пункту гледжання цяперашняй альтэрнатывы, якая можа дзейнічаць імгненна, такой няма, гэта вельмі сур'ёзная рэч. З улікам таго, як у нас распаўсюджаныя міжнародныя аплатныя карткі - Mastercard, Visa, яны ў нас амаль увесь рынак закрываюць, нават праект Белкарт ідзе разам з Mastercard, калі будуць закранутыя і гэтыя рэчы, можа быць адключэнне аплатнай інфраструктуры. І плюс рэпутацыйныя выдаткі для Беларусі ў вачах інвестараў, нават калі гэта ўсё ненадоўга», - распавёў эканаміст Вячаслаў Ярашэвіч.

Што такое SWIFT

SWIFT - гэта абрэвіятура ад ангельскага Society for Worldwide Interbank Financial Telecommunications, што перакладаецца як «таварыства сусветных міжбанкаўскіх фінансавых тэлекамунікацый». Фактычна, SWIFT - гэта міжнародная міжбанкавая сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення аплат. Яна дазваляе фінансавым установам ва ўсім свеце аператыўна абменьвацца інфармацыяй аб фінансавых аперацыях у бяспечнай, стандартызаванай і надзейнай форме.

Сістэма была створаная амаль 50 гадоў таму - у 1973 годзе. Яе сузаснавальнікамі выступілі 239 банкаў з 15 дзяржаў свету. На гэты момант да SWIFT падлучаныя звыш 11 тысяч фінансавых устаноў у больш чым 200 краінах.

Агулам у сістэме штодзённа абменьваюцца больш чым 30 мільёнамі паведамленняў аб фінансавых аперацыях. Для іх апрацоўкі існуюць тры цэнтры звестак - у ЗША, Нідэрландах і Швайцарыі. У выпадку адмовы аднаго з цэнтраў апрацоўкі звестак, іншы зможа апрацоўваць трафік усёй сеткі.

Увосень 2006 года здарыўся скандал, калі некалькі амерыканскіх выданняў, уключаючы The Washington Post апублікавалі матэрыялы, як SWIFT пасля тэракту 11 верасня 2001 году ў ЗША пачаў перадаваць амерыканскім уладам асабістыя звесткі кліентаў для антытэрарыстычных расследаванняў.

Тым самым, падкрэслівалася ў артыкулах, SWIFT парушаў правілы прыватнасці, устаноўленыя ў Еўразвязе, на тэрыторыі якога - у Бельгіі - размешчаны галоўны офіс гэтай міжнароднай сістэмы.

Чым пагражае адключэнне ад SWIFT?

Краіны, адключаныя ад SWIFT, не за краінай. Гэта значыць, пад ударам апынецца абсалютна ўвесь экспарт і імпарт, што нанясе каласальны ўдар па рэжыму Лукашэнкі.

Якія краіны адключалі ад SWIFT?

За амаль паўвекавую гісторыю SWIFT ад гэтай сістэмы былі адключаныя толькі дзве краіны - адзін раз Карэйская народна-дэмакратычная рэспубліка (КНДР) і двойчы Іран.

У сакавіку 2017 года SWIFT перастала абслугоўваць банкі з КНДР. Гэта адбылося пасля таго, як у ААН быў заслуханы даклад аб тым, як SWIFT некалькі гадоў надаваў паслугі паўночна-карэйскім фінансавым установам, уключаным у санкцыйныя спісы Рады Бяспекі ААН, «зарабіўшы на гэтым дзясяткі тысяч еўраў».

Цэнтральны банк Ірана і ўсе фінансавыя ўстановы гэтай краіны спачатку былі адключаныя ад SWIFT у сакавіку 2012 (Іран вярнулі ў сістэму пасля частковага зняцця санкцый), пасля - у лістападзе 2018 года (пастанова была прынятая пад ціскам ЗША, якія ў перыяд прэзідэнцтва Дональда Трампа выйшлі з іранскай ядзернай угоды і аднавілі санкцыі супраць афіцыйнага Тэгерана).

У канцы 2020 года ўлады Ірана заклікалі Расею стварыць замену SWIFT для краін - удзельніц Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (Расея, Кітай, Індыя, Казахстан, Кыргызстан, Пакістан, Таджыкістан, Узбекістан. У Ірана ў арганізацыі статус краіны-назіральніцы). Першы віцэ-прэзідэнт краіны Эсхак Джахангіры падкрэсліў, што распрацоўка новых банкаўскіх і фінансавых механізмаў дазволіць Ірану і Расеі пазбегнуць «адвольных сусветных санкцый».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках