25 красавiка 2024, Чацвер, 4:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы выявілі ў кажаноў два дзясяткі новых каранавірусаў

11
Навукоўцы выявілі ў кажаноў два дзясяткі новых каранавірусаў

Адзін з гэтых вірусаў вельмі падобны да SARS-CoV-2.

Кітайскія навукоўцы заявілі пра тое, што яны здолелі знайсці ў кажаноў цэлую групу новых каранавірусаў. Сярод іх адзін, які з'яўляецца найбольш блізкім да віруса, што стаў прычынай цяперашняй пандэміі, паведамляе CNN.

Даследнікі адзначаюць, што адкрыццё, якое яны зрабілі ў невялікім рэгіёне правінцыі Юнаня, паказвае, наколькі шмат каранавірусаў маюць кажаны і колькі напраўду патэнцыйна могуць перадавацца людзям.

Навукоўцы збіралі ўзоры, атрыманыя ў невялікіх лясных кажаноў у траўні 2019- лістападзе 2020 года. Даследчыкі вывучалі ўзоры мачы і фекалій жывёлін, а таксама вадкасці, сабранай у іх у роце. Агулам яны выявілі 24 новыя каранавірусы ў розных тыпаў кажаноў.

Адзін з іх быў генетычна падобным да SARS-CoV-2, які выклікаў пандэмію. Вірус, які атрымаў пазначэнне RpYN06, быў знойдзены ў гатунку Rhinolophus pusillus. Ад SARS-CoV-2 ён мае толькі адрозненні ў бялку шыпоў, якія вірус выкарыстоўвае для заражэння каморкі. Навукоўцы адзначаюць, што іхняе адкрыццё азначае, што падобныя да SARS-CoV-2 вірусы далей распаўсюджваюцца сярод кажаноў і ў некаторых рэгіёнах могуць з'яўляцца з пэўнай перыядычнасцю.

Даследчыкі дагэтуль спрабуюць зразумець, як з'явіўся SARS-CoV-2. Нягледзячы на тое, што найбольш імаверным кандыдатам у «рэзэрвуары» каранавіруса з'яўляюцца кажаны, імаверна, што была нейкая жывёла, якая стала сувязным звяном паміж кажанамі і людзьмі. У выпадку з вірусам SARS, які стаў прычынай выбуху захворвання ў 2002-2004 гадах, такімі жывёлінамі сталі цыветы.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках