26 красавiка 2024, Пятніца, 14:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік САЗ назваў прычыны павелічэння хуткасці перадачы COVID-19

3
Кіраўнік САЗ назваў прычыны павелічэння хуткасці перадачы COVID-19

Распаўсюджванне каранавіруса ў свеце апярэджвае тэмпы вакцынацыі насельніцтва.

Кіраўнік Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Адханам Гебрэесус заявіў, што распаўсюд каранавіруса ў свеце апярэджвае вакцынацыю насельніцтва, паведамляюць naviny.online.

Як адзначыў ён на брыфінгу, павялічаная хуткасць перадачы COVID-19 звязана з варыянтамі віруса, што хутка распаўсюджваюцца, вядомымі як «Альфа» (упершыню выяўлены ў Вялікабрытаніі) і «Дэльта» (выяўлены ўпершыню ў Індыі).

Нагадаем, краіны «Вялікай сямёркі» ў канцы мінулага тыдня абавязаліся размеркаваць 870 млн доз вакцын ва ўсім свеце, але САЗ лічыць, што іх неабходна больш. Гебрэесус падкрэсліў, што для вакцынацыі 70% насельніцтва свету трэба 11 мільярдаў доз вакцыны, якія маглі б даць краіны G7 і G20.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках