26 красавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над Сяргеем Ціханоўскім і Міколам Статкевічам будзе закрытым

13
Суд над Сяргеем Ціханоўскім і Міколам Статкевічам будзе закрытым

Рэжым панічна баіцца народных лідараў.

Сфабрыкаваная рэжымам справа Сяргея Ціханоўскага, Міколы Статкевіча і Ігара Лосіка будзе разглядацца ў гомельскім СІЗА № 3 на закрытым судовым пасяджэнні, паведаміў БелаПАН адвакат Дзмітрый Лепрэтар.

Абаронца 15 чэрвеня займеў афіцыйнае апавяшчэнне пра дату суда, пачатак якога прызначаны 24 чэрвеня а 10 гадзіне раніцы. Таксама сёння ён наведаў у СІЗА свайго падабароннага Ігара Лосіка. «Абарона да суду гатовая. Аднак Ігар спадзяваўся на адкрыты судовы працэс, настойваў на ім і вельмі расчараваны такой пастановай. Ён па-ранейшаму заяўляе пра сваю невінаватасць, пра тое, што яму хаваць няма чаго, і гатовы публічна адстойваць сваю пазіцыю», – адзначыў адвакат.

Побытавыя ўмовы ўтрымання, паводле словаў Лосіка, у гомельскім СІЗА крыху лепшыя, чым у жодзінскай турме. Скаргаў на здароўе Ігар не выказваў, дадаў адвакат.

Таксама Лепрэтар паведаміў, што папярэдняя дата заканчэння суда – 30 чэрвеня.

Жонка Ігара Лосіка на сваёй старонцы ў «Інстаграме» выказала меркаванне, што закрыццё працэсу азначае толькі адно – у следства няма ніякіх доказаў віны абвінавачаных. «Калі яны ёсць, пакажыце іх усяму цывілізаванаму свету... А паказваць няма чаго, проста ліпа і абсурд. Ну, што ж, вы закрылі суд, але гэта не азначае, што мяне не будзе ў Гомелі. Кожны дзень, пакуль ідзе судовы працэс, я буду знаходзіцца ля сценаў СІЗА-3», – напісала яна.

У ліку фігурантаў справы таксама Арцём Сакаў, Дзмітрый Папоў, Уладзімір Цыгановіч.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках