26 красавiка 2024, Пятніца, 9:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хвораму на COVID-19 палітвязню Анджэю Пачобуту тэрмінова патрэбная шпіталізацыя

11
Хвораму на COVID-19 палітвязню Анджэю Пачобуту тэрмінова патрэбная шпіталізацыя
АНДЖЭЙ ПАЧОБУТ
ФОТА: AGENCJA GAZETA

Затрыманы журналіст знаходзіцца ў перапоўненай камеры.

Хвораму на каранавірус палітвязьню Анджэю Пачобуту тэрмінова патрэбная шпіталізацыя. Пра гэта польскім журналістам распавяла ягоная жонка Аксана.

Са слоў жонкі, якія перадае "Радыё Свабода", Анджэй адчувае слабасць, кашляе, страчвае сілы. Аксана кажа, што ў мужа хворае сэрца, збіваецца рытм. Раней ён часта страчваў прытомнасць, таму цяпер яна вельмі непакоіцца за ягоны стан, бо належнай медыцынскай дапамогі ў СІЗА няма.

Затрыманы паводле "справы палякаў" журналіст знаходзіцца ў перапоўненай камеры, дзе сядзяць 13 чалавек. У памяшканні душна, не стае паветра, ёсць вошы. Жонка баіцца, што ад спёкі, якая дрэнна ўплывае на людзей з захворваннямі сэрца, стан Пачобута можа пагоршыцца.

Адміністрацыя СІЗА зрабіла для яго выключэнне - дазволіла ўдзень ляжаць на нарах дзве гадзіны. Увесь астатні час днём ён павінен ці стаяць, ці хадзіць. Раней зняволеныя паведамлялі, што "палітычным" у СІЗА нельга сядзець або ляжаць з 6:00 да 22:00.

Пачобут і кіраўніца Саюза палякаў Анжаліка Борыс адмовіліся выязджаць з Беларусі, як гэта зрабілі іншыя затрыманыя ў "справе палякаў". Таму яны застаюцца пад вартай.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках