26 красавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масква ўводзіць абавязковую вакцынацыю ад COVID-19

2
Масква ўводзіць абавязковую вакцынацыю ад COVID-19

Будуць прывіваць работнікаў сферы паслуг.

Галоўная дзяржаўная санітарная лекарка Масквы Алена Андрэева прыняла ў сераду, 16 чэрвеня, пастанову аб абавязковай вакцынацыі работнікаў сферы паслуг. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні мэра расейскай сталіцы Сяргея Сабяніна, пішуць «Известия».

«У мэтах выканання гэтай пастановы мною прыняты ўказ, які вызначае механізм і парадак яго рэалізацыі», - указаў Сабянін.

Такім чынам, да 1 ліпеня 2021 года будзе створаная неабходная інфармацыйная сістэма, якая дасць магчымасць кантраляваць працэс дасягнення неабходных паказчыкаў вакцынацыі ў адпаведнасці з пастановай. Пры гэтым падтрымку ў рэалізацыі гэтай пастановы нададуць кантрольныя органы і Дэпартамент аховы здароўя Масквы.

Са слоў мэра сталіцы, «Масква знаходзіцца на ростанях усіх дарог». Ён нагадаў, што ў горадзе пражывае амаль 20 млн чалавек.

«Менавіта на нас прыпадаюць самыя страшныя ўдары пандэміі. Менавіта таму нам у першую чаргу патрэбная надзейная ахова ад небяспечнай хваробы, ад гібелі тысяч масквічоў. Такая ахова ёсць - гэта вакцынацыя», - адзначыў Сабянін.

Мэр сталіцы распавёў аб поўнай даступнасці да адной з найлепшых і надзейных вакцын, якая прайшла самыя буйныя і паспяховыя выпрабаванні за ўсю гісторыю краіны.

«Мы проста абавязаныя зрабіць усё, каб у самыя кароткія тэрміны правесці масавую вакцынацыю і спыніць страшную хваробу. Спыніць гібель тысяч людзей», - адзначыў Сабянін.

Ён таксама папрасіў грамадзян зразумець правільна і падтрымаць «гэту вельмі цяжкую, няпростую, але неабходную і адказную пастанову».

Галоўная санітарная лекарка Масквы Алена Андрэева пастанавіла правесці вакцынацыю супраць каранавіруса 60% жыхароў сталіцы, занятых у сферы паслуг. Кіраўнікі арганізацый абавязаныя да 15 чэрвеня 2021 года арганізаваць правядзенне вакцынацыі сярод супрацоўнікаў першым кампанентам вакцыны, а да 15 жніўня 2021 года - другім. Акрамя таго, кіраўнікам даручана ўзмацніць інфармацыйна-тлумачальную працу сярод работнікаў.

Пры гэтым адзначаецца, што гаворка ідзе пра вакцынацыю людзей, якія не маюць супрацьпаказанняў.

У дакуменце таксама тлумачыцца, што пастанова прынятая праз пагаршэнне сітуацыі з COVID-19 у Маскве і рост колькасці хворых.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках