26 красавiка 2024, Пятніца, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Марына Золатава: Мая бабуля вярнулася дадому пасля палону, і мы вернемся

1
Марына Золатава: Мая бабуля вярнулася дадому пасля палону, і мы вернемся
МАРЫНА ЗОЛАТАВА
ФОТА: TUT.BY

Што піша беларуская журналістка з СІЗА.

Галоўная рэдактарка tut.by Марына Золатава дала ў лістах першае інтэрв'ю з-за кратаў, паведамляе tut.by

Яна распавядае пра побыт у ІЧУ, пра свае ўражанні ад СІЗА на вуліцы Валадарскага.

«Першае, што я падумала, калі мы сюды патрапілі, што мая бабуля падчас акупацыі сядзела вось тут у склепе на Валадарцы. І калі нас вядуць на шпацыр па скляпеністым сутарэнні, я ўспамінаю яе апавяданні і думаю: ці не той гэта склеп? Яна цудам пазбегла смерці, яе павінны былі расстраляць. Потым яе пагналі ў палон. Але яна вярнулася дадому, і мы вернемся. Самае цяжкае - адсутнасць інфармацыі, сувязі з роднымі людзьмі. Сын без мяне адзначыў 15-годдзе, а дачка правяла без мяне выпускны і будзе паступаць ва ўніверсітэт», - піша Золатава.

З яе слоў, камера падобная на купэ цягніка, але на другім ярусе можна стаяць у поўны рост і рабіць зарадку.

Журналістка дадае, што не ведае поўнай сітуацыі таго, што адбываецца пасля разгрому партала: «Але tut.by нікуды не дзенецца. Цяперашняя сітуацыя для мяне - часовая з'ява. Разгром робіць яшчэ больш відавочным, што ідзе татальная зачыстка інфармацыйнай прасторы. Для ўладаў наш рэсурс - костка ў горле. Але тое, што tut.by заблакаваны, не азначае, што ўсе пойдуць глядзець БТ».

Марыну Золатаву, як і яшчэ 14 чалавек, звязаных з «Тут Бай Медыя», абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Большасць з іх знаходзяцца пад вартай, два чалавекі - пад хатнім арыштам. З адвакатаў узялі падпіску пра неразгалошванне.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках