26 красавiка 2024, Пятніца, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Народ! Час уставаць!

4
Народ! Час уставаць!

Час вярнуць у краіну закон і вяршэнства права.

Свабода патрабуе салідарнасці, - піша чытач тэлеграм-канала «Баста!».

Вызваліць краіну ад хворага на ўладу «перасідэнта» можна толькі сумеснымі намаганнямі значнай часткі грамадства пры маральнай падтрымцы большасці.

Без салідарнасці - вызваленне немагчыма.

Калі мы хочам перамен, то павінны дзейнічаць сумесна, падтрымліваючы адзін аднаго.

Рэжым лукашэнкі парушае правы беларусаў.

Парушаюцца правы на сумленны суд, на роўнасць суб'ектаў эканомікі, на абарону прыватнай уласнасці. Гэта робіць эканоміку непрывабнай для інвестыцый, абмяжоўвае гаспадарчую ініцыятыву. У выніку эканамічная сітуацыя застаецца складанай, а ў большасці рэгіёнаў - бядотнай. Скарачаецца колькасць працоўных месцаў, зніжаюцца заробкі. Пенсіі забяспечваюць толькі выжыванне, а не нармальнае жыццё.

Беларусь стала адной з трох самых бедных краін Еўропы - разам з Малдовай, якая ваявала, і Украінай, якая ваюе.

Парушаюцца правы працоўных, пераследуюцца незалежныя прафзвязы. Паўтара мільёна беларусаў вымушаныя шукаць працу ў іншых краінах. Пусцеюць цэлыя рэгіёны. Беларусь страчвае эканамічна актыўнае насельніцтва, а разам з ім - і будучыню.

Рэжым груба парушае правы грамадзян на гарантаваныя Канстытуцыяй мірныя сходы і дэманстрацыі, прысвоіўшы сабе права дазваляць ці не іх правядзенне. Несанкцыянаваныя рэжымам мірныя акцыі жорстка падаўляліся. Звыклымі сталі катаванні затрыманых актывістаў. Вярнулася практыка карнай псіхіятрыі, забойства ў турмах і катаванні палітычных вязняў.

Сістэмныя парушэнні правоў чалавека ў Беларусі сталі магчымымі праз выхад улады з-пад кантролю грамадства.

Звяртаюся да Вас, беларусы. Час вярнуць у краіну закон і вяршэнства права, пара вярнуць вуліцы і гарады нашай краіны ў прававое поле!

Колькі можна трываць хворага на ўладу перасідэнта?

Народ! Час уставаць!

Пара уладу браць у свае рукі, часу ў нас ужо няма, з кожным днём коцімся у прорву, адкуль беларускаму народу давядзецца вельмі цяжка выбірацца.

Просім усе дэмакратычныя сілы - і мірныя і не мірныя - аб'яднацца і даць адпор генацыду і тэрору нашых грамадзян і вызначыцца ў рашучым дні і даце, калі мы дамо сапраўдны адпор дыктатару.

Салідарнасць - наша сіла!

Краіна, абудзіся!

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках