27 красавiка 2024, Субота, 8:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пяскоў расказаў пра пазіцыю Пуціна і Байдэна наконт Беларусі

24
Пяскоў расказаў пра пазіцыю Пуціна і Байдэна наконт Беларусі
ДЗМІТРЫЙ ПЯСКОЎ

Прэс-сакратар Крамля пракаментаваў перамовы ў Жэневе.

Масква і Вашынгтон разыходзяцца ў пазіцыях наконт Беларусі, канстатаваў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў пасля вынікаў сустрэчы лідараў дзвюх краін, якая адбылася ў сераду ў Жэневе, паведамляе ТАСС.

«Натуральна, разыходжанні наконт Беларусі», - сказаў прадстаўнік Крамля ў інтэрв'ю радыёстанцыі «Эхо Москвы» ў чацвер. Пры гэтым Пяскоў заўважыў, што «Беларусь ніякім чынам не належыць да ліку прыярытэтаў, якія стаялі на парадку дня» жэнеўскага саміту.

Нагадаем, што на сустрэчы Байдэна і Пуціна ў Жэневе, акрамя ўсяго іншага, абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі, пра што Пуцін не згадаў на прэс-канферэнцыі.

«Я выклаў расейскаму прэзідэнту амерыканскае бачанне сітуацыі ў Беларусі. Пуцін не запярэчыў, ён проста спытаў: «Што мы можам зрабіць?» - сказаў Байдэн.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках