26 красавiка 2024, Пятніца, 5:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ля берагоў Шры-Ланкі затанула судна з хімікатамі

Ля берагоў Шры-Ланкі затанула судна з хімікатамі

Гэта можа выклікаць экалагічную катастрофу.

Непадалёк ад берагоў Шры-Ланкі затанула судна X-Press Pearl з 25 тонамі азотнай кіслаты і іншымі хімікатамі, якое загарэлася. Пра гэта паведамляе The Insider.

Спецыялісты асцерагаюцца, што гэта прывядзе да экалагічнай катастрофы.

Судна пад сцягам Сінгапура затанула ў 18 км ад горада Каломба - найбуйнейшага горада Шры-Ланкі, які фактычна з'яўляецца неафіцыйнай сталіцай краіны. Аператар судна паведаміў, што яно апусцілася цалкам пад ваду на глыбіню 21 метр.

Кіраўнік Управы абароны марскога асяроддзя Шры-Ланкі паведаміў, што цяпер даставаць патанулы карабель небяспечна праз неспакойнае мора і сезон мусонаў.

Пажар на судне адбыўся 20-траўня, калі яно стаяла на рэйдзе ў чаканні дазволу на заход у порт. Пазней на борце адбыўся выбух, экіпаж быў эвакуяваны. Пажар патушылі толькі на мінулым тыдні, але судна пачало тануць.

Большая частка таксічнага грузу была знішчаная агнём, але рэшткі адкідаў ужо забрудзілі найбліжэйшыя пляжы. Спецыялісты асцерагаюцца, што разліў пакінутых хімікатаў і нафты можа прычыніць шкоду марской фаўне. Шры-Ланка ўжо запатрабавала ад ўладальніка спаленага судна $40 млн.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках