10 траўня 2024, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы расшыфравалі таемны знак на ілбе рымскіх купідонаў

Навукоўцы расшыфравалі таемны знак на ілбе рымскіх купідонаў
Фота: Beckmann / American Journal of Archaeology, 2021

Незвычайныя малюнкі выявілі на мазаіках антычнай вілы дэль Казале на Сіцыліі.

Канадскі навуковец Марцін Бекман вывучыў малюнкі купідонаў на рымскай віле дэль Казале на Сіцыліі і прыйшоў да высновы, што знак на іх лбе сімвалізуе пакаранне. Паводле ягоных слоў, гэты знак - не аўтарскія пазнакі мастакоў, а таўро злачынцаў і рабоў, паведамляе N+1.

Купідон - гэта персанаж класічнай міфалогіі, імя якога азначае «гарачае жаданне». Ён таксама вядомы як Амур - сын Венеры і Марса. Звычайнага яго малююць як пухлае дзіця або падлетка, часам з калчанам і стрэламі.

На мазаіках вілы дэль Казале ў шматлікіх купідонаў на лбе сустракаецца сімвал, які нагадвае літару V. Часцей за ўсё гэты знак быў выкладзены чорнымі кубікамі-тесэры, часам - карычневымі. Даследчыкі думалі, што гэтыя знакі ставілі майстры з Паўночнай Афрыкі, адзначаючы так свае працы.

Але Бекман прыйшоў да высновы, што гэты знак - не адзнака майстроў, а таўро. Падобныя знакі наносілі ў Старажытным Рыме асуджаным за цяжкія злачынствы і рабам.

Даследчык ідэнтыфікаваў на мазаіках вілы дэль Казале усе фігуры, якія могуць уважацца за купідонаў. Выявы сустракаюцца на 14 мазаіках, купідоны прадстаўленыя ў выглядзе дзяцей з крыламі ці без. Сярод іх - пяць марскіх сцэн, у тым ліку тры з рыбнай лоўляй, пяць сцэн з гульнямі і чатыры сцэны са зборам вінаграду. У адных і тых жа сцэнах на мазаіках прысутнічаюць купідоны з адзнакай на лбе і без яе. Ні адзін з іншых персанажаў такіх кампазіцый адзначаны знакам не быў.

На думку Бекмана, гэта азначае, што знак V быў звязаны толькі з купідонамі. Таўро ж існавала ў старажытнарымскім грамадстве толькі ў адным кантэксце - як знак рабоў ці злачынцаў, асуджаных на зневажальнае пакаранне.

Навуковец разглядае такое таўро ў адпаведнасці з традыцыяй рымскай іканаграфіі, вядомай як «клеймаванне Купідона». Алегарычныя пакаранні былі помстай Купідону за пакуты закаханых. Вядомыя сцэны пакарання Купідона Мінервай або Дыянай; на паўночным афрыканскіх мазаіках прысутнічаюць сюжэты са збіццём купідонаў. Там жа сустракаюцца купідоны з кляймом. У больш позні час сюжэт атрымаў распаўсюджванне ў еўрапейскім выяўленчым мастацтве.

Яшчэ адна трактоўка такіх знакаў, якую разглядае Бекман, звязаная з паняццем Servitium Amoris (рабства кахання). У рымскім грамадстве рабства было распаўсюджанай алегорыяй для апісання пакут закаханых. У рымскай паэтычнай традыцыі закаханы чалавек страчваў волю, а яго мукі прыроўнівалася да фізічных пакаранняў рабоў. Знак у выглядзе літары V, магчыма, з'яўляецца скарачэннем ад Veneris, гэта значыць, «які належыць да Венеры».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках