26 красавiка 2024, Пятніца, 19:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як журналісты сустрэлі яшчэ адзін рэйс з Багдаду ў менскім аэрапорце

8
Як журналісты сустрэлі яшчэ адзін рэйс з Багдаду ў менскім аэрапорце

Служба аховы мяжы Літвы падазрае сувязь паміж рэйсамі Багдад - Менск і плынямі іракскіх мігрантаў.

17 чэрвеня журналісты «Еўрарадыё» зноў адправіліся ў менскі аэрапорт, каб сустрэць самалёт з Ірака. Служба аховы мяжы Літвы падазрае сувязь паміж рэйсамі Багдад - Менск і плынню ірацкіх мігрантаў, якая павялічылася ў шмат разоў за апошні месяц.

За дзень да таго журналісты ўжо пабывалі ў аэрапорце: сустрэлі рэйс Iraqi Airways, якім у Менск прыбыла як мінімум 120 чалавек. Назаўтра літоўскія памежнікі паведамілі, што спынілі яшчэ шасцярых уцекачў, якія спрабавалі нелегальна трапіць у Еўразвяз праз беларуска-літоўскую мяжу.

На гэты раз яны сустракалі рэйс авіякампаніі Fly Baghdad. Яе Boeing 737-800 месціць ад 110 да 210 пасажыраў. Ці ёсць сярод іх тыя, хто, дачакаўшыся цемры, будзе штурмаваць мяжу Беларусі і Еўразвязу?

"Не фатаграфуйце, у мяне сям'я"

Бліжэй да прыбыцця рэйса перад варотамі, адкуль выходзяць пасажыры, з'яўляюцца чацвёра. Дзяўчына ў чырвонай спадніцы трымае ў руках спіс. Падобныя паперы журналісты напярэдадні бачылі ў прадстаўнікоў турфірмы Oscar Tur, якія распавялі, што прымаюць у менскім аэрапорце групу ірацкіх "лекараў і фармацэўтаў".

Паміж сабой чацвёра размаўляюць аб 50 гасцях з Багдаду. Гучаць назвы гатэляў: "Менск", "Renaissance", "Crowne Plaza", "Беларусь" - гэта далёка не самыя танныя менскія гатэлі. У 25 чалавек "праграма". Хтосьці затрымаецца ў гатэлі толькі на адну ноч.

Пытаем: "Вы з туркампаніі?", адказваюць, што так. На просьбу распавесці, каго яны сустракаюць і навошта, суразмоўцы адказваюць адмовай: "Гэта вы пра нелегалаў? Здымайце тут, але ад каментароў мы ўстрымаемся", - кажа жанчына з кампаніі. Назву фірмы таксама не ўдакладняюць. Пазней цікавяцца ў нас, ці будуць тут журналісты заўтра. Бо заўтра таксама прыляціць самалёт з Багдаду.

Заўважаем яшчэ аднаго замежніка з нейкім спісам. Ён кажа, што чакае сябра.

Пасля прыбыцця рэйса пасажыры падыходзяць ў асноўным да людзей, якія назваліся прадстаўнікамі турфірмы. Пазней яны з'яўляюцца і каля мужчыны, які "сустракае сябра". Відавочна сябра прыляцеў не адзін.

Калі сярод пасажыраў рэйса Багдад - Менск, які прыбыў 16 чэрвеня, мы бачылі толькі мужчын, то 17 чэрвеня з зоны прылёту выходзяць і жанчыны. Але трохі.

Калі паспелі выйсці блізу 20 пасажыраў, да журналіста падыходзіць адзін з прадстаўнікоў турфірмы. Мяркуючы з выгляду і акцэнту, ён замежнік. Ён патрабуе не фатаграфаваць яго:

- Пакажыце фатаграфіі. Навошта вы мяне фатаграфуеце?

Довады пра тое, што нічога супрацьзаконнага не адбываецца, не працуюць. Толькі калі паказваем, што мужчына ў кадр не патрапіў, ён супакойваецца і кажа:

- Не фатаграфуйце, калі ласка. У мяне сям'я, жонка.

"Я там пастаянна, як фільтр"

Затым аднекуль з'яўляецца ганаровы консул Беларусі ў Багдадзе Маджыд Аль-Каісі. Ён таксама не вельмі задаволены тым, што рэйс у аэрапорце сустракаюць журналісты. Журналісты тлумачаць, навошта прыехалі.

- Гэта пытанне да фірмаў, якія робяць запрашэнні. Мы, Fly Baghdad, аднаго курда не пусцілі. Я там пастаянна, як фільтр. Не пусцілі, таму што я ведаю, што ён нелегал. Мы не запрашаем курдаў. Хто тут запрашае курдаў, я не ведаю. Я люблю Беларусь. 21 год тут. У мяне пяцёра дзяцей, і ўсе хлопчыкі, грамадзяне Беларусі. Я абараняю сваіх дзяцей, - кажа Маджыд Аль-Каісі.

Маджыд Аль-Каісі пераехаў у Беларусь 20 гадоў таму. Мяркуючы з інтэрв'ю, якія ён даваў дзяржаўных СМІ, ганаровы консул Беларусі ў Багдадзе - заўзяты прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі.

Суразмоўца сыходзіць, але мы дамаўляемся пагаварыць яшчэ. Ганаровы консул тэлефануе камусьці і, здаецца, пераказвае гісторыю сустрэчы і размовы з намі. Потым ён падыходзіць, каб забараніць рабіць фатаграфіі. І яшчэ раз - каб настойліва папрасіць выдаліць тое, што ўжо знята.

Кажам, што мы ў грамадскім месцы, дзе можна здымаць.

- На ўсе пытанні адкажу. Калі будзеш здымаць, то будуць праблемы, - адразае Маджыд Аль-Каісі і зноў знікае.

Пакуль чакаем ганаровага консула, заўважаем, што нават праз гадзіну пасля прыбыцця рэйса некаторыя замежнікі ўсё яшчэ сядзяць "на валізках" у зоне прылёту. Ці падыходзілі яны да людзей са спісамі, пакуль мы гутарылі з Маджыд Аль-Капсп, невядома.

Тым часам да журналістаў падсаджваюцца двое падазроных мужчын. Адзін займае крэсла зусім побач, нягледзячы на знакі аб захаванні дыстанцыі на спінках. Іншы стаіць наводдаль - і перамяшчаецца так, каб бачыць, дзе знаходзяцца журналісты. Мы надумвае з'ехаць, не чакаючы, калі зноў вызваліцца ганаровы консул.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках