26 красавiка 2024, Пятніца, 10:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парламент Чарнагорыі звольніў міністра за адмаўленне генацыду ў Срэбраніцы

Парламент Чарнагорыі звольніў міністра за адмаўленне генацыду ў Срэбраніцы

Парламент палічыў, што Здравэк Крывакапіч прычыніў шкоду стабільнасці ўрада.

Парламент Чарнагорыі прыняў рэзалюцыю аб генацыдзе ў Срэбраніцы 1995 года і адправіў у адстаўку прасербскага міністра юстыцыі за адмаўленне ім гэтага генацыду, што можа пагражаць стабільнасці кіроўнай кааліцыі. Пра гэта паведамляе «Еўрапейская праўда» са спасылкай на Reuters.

У рэзалюцыі парламент асудзіў генацыд у Срэбраніцы, калі амаль 8000 мужчын і хлопчыкаў-мусульман былі пакараныя сіламі баснійскіх сербаў. Ён таксама забараняў публічнае адмаўленне зверстваў.

Аднак «Дэмакратычны фронт», дамінуючая прасербская партыя, якая падтрымала кабінет прэм'ер-міністра Здраўка Крывакапіча, у склад якога ўваходзяць празаходнія партыі і тыя, што падтрымліваюць цесныя сувязі з Сербіяй, прагаласавала супраць рэзалюцыі, патэнцыйна прычыніўшы шкоду стабільнасці ўрада.

У красавіку Крывакапіч пачаў працэдуру звальнення міністра юстыцыі Уладзіміра Лепасавіча, які не мае партыйнай прыналежнасці, праз адмаўленне ім генацыду ў Срэбраніцы.

Лепасавіч, прасербскі палітык заявіў, што генацыд у Срэбраніцы ні быў «адназначна ўстаноўлены» як факт.

«Дэмакратычны фронт» заставаўся рашучым праціўнікам звальнення Лепасавіча.

«Прапаноўваючы звальненне міністра, я рызыкнуў...быць пазначаным ворагам і здраднікам толькі праз справядлівасць і праўду», - сказаў Крывакапіч дэпутатам.

Пастанова аб генацыдзе адпавядае патрабаванню Чарнагорыі абараняць правы чалавека і меншасцяў як частка яе імкненне далучыцца да Еўрапейскага Звязу.

Крывакапіч і ягоныя хаўруснікі прыйшлі да ўлады ў жніўні мінулага года пасля перамогі на парламенцкіх выбарах, выцесніўшы альянс, які ўзначальвала «Дэмакратычная партыя сацыялістаў» (ДПС), адданая прэзідэнту Міла Джуканавічу.

«Дэмакратычны фронт» таксама прасіў аб адстаўцы Крывакапіча і новым кааліцыйным пагадненні, аднак не зразумела, ці прывядзе крызіс да распаду або рэструктурызацыі ўрада.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках