18 красавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Год таму беларусы здзівілі ўсіх пікетам салідарнасці

Год таму беларусы здзівілі ўсіх пікетам салідарнасці
ФОТА: BELSAT.EU

Тысячы людзей, сем гадзін і тры кіламетры.

18 чэрвеня ў Беларусі адзначаецца не толькі сумная гадавіна затрымання экс-старшыні Белгазпрамбанка і прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі, але і гадавіна першай вялікай акцыі салідарнасці падчас леташніх выбараў беларусаў, якія не згодны з палітыкай Лукашэнкі, піша «Белсат».

Падобныя акцыі беларуская апазіцыя арганізавала не ўпершыню. Аналагічныя ланцугі ўжо былі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2010 і 2015 гадоў, антыінтэграцыйныя пратэсты 2019-га. Але такі размах ланцуг салідарнасці ў Беларусі набыў толькі падчас збору подпісаў на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года.

ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU

Ніхто не чакаў такой масавасці

18 чэрвеня быў перадапошнім днём збору подпісаў за прэтэндэнтаў на пасаду прэзідэнта. Раніцай стала вядома аб затрыманні лідара гонкі Віктара Бабарыкі.

ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU
ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU
ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU

«Людзям канца і краю няма»

Акцыя пачалася а 18:00 ля Белдзяржфілармоніі на плошчы Якуба Коласа. Убачыўшы, што людзі збіраюцца, да пікету пачалі далучацца новыя ўдзельнікі і на працягу некалькіх гадзін жывы ланцуг заняў тры кіламетры, выйшаўшы нават за межы плошчы Незалежнасці.

ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU
ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU

Агулам людзі стаялі ўздоўж праспекта Незалежнасці амаль сем гадзін. У пікеце ўзялі ўдзел тысячы чалавек.

«Наважылі збіваць пратэстны настрой»

На наступны дзень арганізатары паспрабавалі паўтарыць ланцуг, але а 19:00, адначасова з закрыццём ЦВК пачаліся затрыманні.

Нягледзячы на затрыманні, акцыя зноў расцягнулася на гадзіны. Людзей затрымлівалі ў розных месцах Менску і ў розных гарадах Беларусі. Колькасць затрыманых перавысіла сотню. У Маладзечне пратэстоўцы нават спрабавалі адбіць затрыманых у сілавікоў.

ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU
ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU

«Адзін з самых моцных дзён мінулага года»

Пасля 19 чэрвеня ў выбарах наступіў перыяд цішыні. Наступныя масавыя пратэсты аднавіліся 14 ліпеня, калі было адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку і Валерыю Цапкалу.

ФОТА: АЛІСА ГАНЧАР/BELSAT.EU
Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках