27 красавiка 2024, Субота, 3:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча атрымае ад ЕЗ больш за 25 млрд еўраў

7
Польшча атрымае ад ЕЗ больш за 25 млрд еўраў

Сродкі будуць інвеставаны ў аўтастрады, чыгунку, грамадскі транспарт і інш.

Больш за 25 мільярдаў еўраў атрымае Польшча з Еўрапейскага фонду інфраструктуры, клімату і навакольнага асяроддзя, або Phoenix. Сродкі будуць інвеставаны ў аўтастрады, чыгунку, грамадскі транспарт, ахову навакольнага асяроддзя, ахову здароўя і культуру, паведамляе «Радио Польша».

Намеснік міністра фондаў і рэгіянальнай палітыкі Польшчы Вальдэмар Буда адзначыў, што паводле ранейшых дзвюх праграм інфраструктуры і навакольнага асяроддзі з 2007 да 2020 года былі праведзены маштабныя працы:

«Гэта ўсё вылічаецца сотнямі адзінак абсталявання, якое выкарыстоўвае паліцыя, гэта ў тым ліку сотні пабудаваных ачышчальных збудаванняў, сотні кіламетраў дарог, чыгуначных саставаў і новыя чыгуначныя лініі».

Зараз праходзяць грамадскія кансультацыі па новай праграме. З яе сродкаў атрымаюць датацыі пажарныя службы, а таксама, імаверна, Цэнтральны камунікацыйны порт. Ёсць шанец, што падтрымка будзе аказаная так званаму чыгуначнаму складніку ЦКП.

У перспектыве сродкі пойдуць на развіццё транспарту, яго даступнасць, а таксама на інвестыцыі ў марскія парты і ўнутраныя водныя шляхі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках