25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі прыдумалі, як даставіць турыстаў у Балгарыю

4
У Беларусі прыдумалі, як даставіць турыстаў у Балгарыю

Трансфер - 4-5 гадзін.

Беларускі тураператар распрацаваў праграму для адпачынку ў Балгарыю. Нагадаем, пасля забароны на выкананне рэйсаў нацыянальнай авіякампаніі ў Еўропу, туры ў папулярную і недарагую Балгарыю прыйшлося адмяніць. Аднак выйсце знайшлі - ужо з 1 ліпеня беларускіх турыстаў запрашаюць на курорты Балгарыі.

Схема простая - турыстаў з Менска дастаўляюць да турэцкага Стамбула, куды палёты «Белавія» дазволеныя, а адтуль да Балгарыі - рукой падаць. Рэйсы запланаваны на 1, 10, 11 і 21 ліпеня.

- Пералёт: Менск - Стамбул - Менск, «Белавія». Трансфер: аэрапорт Стамбул - гатэль - аэрапорт Стамбул (арганізаваны з камфортнымі ўмовамі). Арыентыровачны час трансферу: 4-5 гадзін, - паведамляе toursoyuz.by.

У публікацыі ўдакладняецца, што для ўезду ў Балгарыю неабходны адзін з медыцынскіх дакументаў. Гэта альбо адмоўны ПЦР-тэст, зроблены не раней, чым за 72 гадзіны да прыбыцця ў краіну (для ўсіх турыстаў, акрамя дзяцей да 5 гадоў). Другі варыянт - пашпарт аб завершанай вакцынацыі супраць COVID-19 (уезд дазволены не раней, чым праз 14 дзён пасля ўвядзення другога кампанента вакцыны). Балгарыя прымае турыстаў, прышчэпленых расейскім Sputnik V, - гэтую вакцыну выкарыстоўваюць у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках