26 красавiка 2024, Пятніца, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыйная спіраль: якія захады паставяць Лукашэнку на калені

14
Санкцыйная спіраль: якія захады паставяць Лукашэнку на калені

Прагноз для Беларусі.

Пасля фальсіфікацыі выбараў у жніўні 2020 года і рэпрэсій супраць мірных дэманстрантаў ЕЗ увёў супраць рэжыму Лукашэнкі тры пакеты новых санкцый, уключаючы забарону на ўезд, а таксама замарозіў рахункі і замежныя актывы афіцыйных асоб, якія маюць дачыненне да фальсіфікацыі выбараў і рэпрэсій. На сёння ў чорным спісе ЕЗ знаходзяцца 88 фізічных і сем юрыдычных асобаў з Беларусі, гаворыцца ў артыкуле на Deutsche Welle.

Санкцыйная спіраль

Самому Лукашэнку з 6 лістапада 2020 года быў зноў забаронены ўезд у краіны ЕЗ. Але гэта не перашкодзіла ягонаму рэжыму 23 траўня 2021 года прымусіць самалёт авіякампаніі Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню, прызямліцца ў Менску, каб арыштаваць апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча. У адказ на гэта ЕЗ закрыў паветраную прастору для самалётаў з Беларусі.

Далейшыя эканамічныя санкцыі супраць такіх важных галін, як вытворчасць мінеральных угнаенняў, могуць набыць моц ужо ў канцы чэрвеня. 21 чэрвеня міністры замежных спраў краін Еўразвязу афіцыйна абвесцяць аб увядзенні шырокага пакета ўжо ўзгодненых штрафных захадаў. Пад гэтыя санкцыі падпадуць нафтавы і газавы сектар Беларусі, экспарт калію, вытворчасць фасфатаў і тытунёвай прадукцыі. Узмоцняцца патрабаванні, якія датычацца тавараў падвойнага прызначэння, што могуць быць выкарыстаныя беларускімі сілавікамі, касуецца апошняе выключэнне з эмбарга на пастаўкі зброі Беларусі, якое тычыцца асобных тыпаў спартыўнай зброі.

Злучаныя Штаты таксама анансавалі ўвядзенне новых, значна больш жорсткіх абмежаванняў.

Выключным захадам з'яўляюцца комплексныя эканамічныя і фінансавыя санкцыі, такія як адключэнне ад міжнароднай аплатнай сістэмы SWIFT, якія закранаюць усю эканоміку. У дачыненні да Беларусі такі захад цяпер абмяркоўваецца.

Якія санкцыі самыя эфектыўныя

Аналіз звестак Deutsche Welle пра санкцыі, якія ўводзіліся ва ўсім свеце з 1995 года, паказвае, што забарона на ўезд была эфектыўнай толькі ў 36 адсотках выпадкаў. Гэта значыць, у траціне выпадкаў санкцыянаваная дзяржава ішла насустрач патрабаванням.

Фінансавыя санкцыі, адрасныя і не толькі, цягам таго ж перыяду, былі эфектыўныя ў 41% выпадкаў. Больш шырокія санкцыі былі яшчэ больш выніковымі. Асабліва гэта тычыцца скасаванага або прыпыненага вайсковага супрацоўніцтва (46%).

Найлепшы паказчык эфектыўнасці санкцый - 55 адсоткаў выпадкаў быў дасягнуты пры адносна рэдкіх санкцыях, такіх як забароны на палёты, закрыццё марскіх партоў, разрыў дыпламатычных стасункаў або выключэнне з міжнародных арганізацый. На графіцы яны належаць да катэгорыі «Іншыя».

Гэты разлік паказчыка эфектыўнасці заснаваны на аналізе Глабальнай базы звестак пра санкцыі, якая з'яўляецца супольным праектам Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі, універсітэта Канстанца і ўніверсітэта Дрэксела ў Філадэльфіі. У гэтым дасье даследчая група задакументавала больш за 1100 санкцый, а таксама іх вынікі, грунтуючыся на паведамленнях СМІ.

Прагноз для Беларусі

Апытаныя экспэрты падкрэсліваюць, што адзінства краін, якія ўводзяць санкцыі, з'яўляецца вызначальным фактарам эфектыўнасці.

Чым больш буйных краін або дзяржаўных саюзаў падтрымліваюць абмежавальныя захады, тым цяжэй дзяржавам, якія трапілі пад санкцыі, змякчыць іх наступствы праз абмежаваную прастору для манэўру.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках