26 красавiка 2024, Пятніца, 5:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У найбліжэйшай будучыні менавіта сумленныя медыкі вернуць славу беларускай медыцыне»

1
«У найбліжэйшай будучыні менавіта сумленныя медыкі вернуць славу беларускай медыцыне»

COVID-19 стаў для беларусаў менавіта тым самым трыгерам.

Чалавек, які ўдае сябе за міністра аховы здароўя, заявіў аб тым, што масавых звальненняў медыкаў у краіне няма. Чалавек, які ўдае сябе за прэзідэнта, заявіў пра тое, што ён - глюкоза для дарослых. Чалавек, які лічыць сябе другім чалавекам у краіне, узнагароджвае ідэалагічна правільных медыкаў чырвона-зялёнымі значкамі, піша Telegram-канал «Нік і Майк».

У адказ на гэтыя хлуслівыя і цынічныя заявы тэлеграм-канал сумленных медыкаў «Белыя халаты» апублікаваў 189 прозвішчаў работнікаў медустаноў, якія памерлі праз Covid. Гэта тая самая цана, якую заплаціла і працягвае плаціць краіна за ковід-дысідэнцтва аднаго асобна ўзятага чалавека.

Мы ўжо казалі, што тэмпы вакцынацыі ў Беларусі драматычна ніжэйшыя у параўнанні з суседзямі і знаходзяцца прыкладна на ўзроўні Афрыкі. Мы казалі, што даверу да «Спадарожнікуа», які разліваюць у Беларусі, няма нават у адміністрацыі перасідзента. Мы казалі пра тое, што стварэнне беларускай вакцыны - гэта адзін вялікі фэйк ад пачатку і да канца. Маскву накрывае трэцяя хваля, на ўсю моц ідуць размовы пра прымусовую вакцынацыю. У Менску да Дня медыка гэтых самых медыкаў узнагароджваюць роварамі. Мабыць, на прыклад паштальёна Печкіна.

Проста нагадаем, што ковіда стаў тым самым трыгерам, калі абсалютнай большасці беларусаў стала зразумела, што ўлада, якая чвэрць стагоддзя кіруе краінай, - гэта не пра людзей і не пра клопат пра іх. Тэрарыст з сінімі пальцамі даўно ўсім надакучыў, але менавіта летась ён стаў ненавісны і зняважаны. Флэшбэк у жнівень-2020 - тут.

І менавіта з прыходам ковіда беларусы адчулі сябе грамадзянскай супольнасцю. Спачатку замест дзяржавы ўзяліся забяспечваць медыкаў СІА ды іншымі неабходнымі інструментамі для барацьбы з вірусам. А затым прыйшлі на выбарчыя ўчасткі і, нягледзячы на ўсе хітрыкі Ярмошынай, змаглі паказаць, што тэрарыст з сінімі пальцамі не змог перамагчы хатнюю гаспадыню.

Мы віншуем медыкаў! Мы шчыра дзякуем за тое, што іх прафесіяналізм стрымлівае распаўсюджванне ковіда па краіне! Мы ўпэўненыя, што ў найбліжэйшай будучыні менавіта сумленныя медыкі вернуць славу беларускай медыцыне!

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках