26 красавiка 2024, Пятніца, 22:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна назвала ўмову ўжывання турэцкіх беспілотнікаў на Данбасе

6
Украіна назвала ўмову ўжывання турэцкіх беспілотнікаў на Данбасе

Беспілотнікі будуць ужываць для абароны ўкраінскай тэрыторыі.

Украіна гатовая ўжыць турэцкія беспілотнікі Bayraktar толькі ў тым выпадку, калі Расейская Федэрацыя пачне буйнамаштабную аперацыю супраць Украіны або пяройдзе ў атаку. Беспілотнікі будуць ужываць для абароны ўкраінскай тэрыторыі.

Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Украіны Дмытро Кулеба, паведамляе выданне "Анадолу".

Ён падкрэсліў, што турэцкія беспілотнікі будуць выкарыстоўвацца як стрымальны для Расеі чыннік.

"Расія падумае двойчы перад тым, як планаваць буйнамаштабную аперацыю або правакацыю супраць Украіны. Гэта тычыцца не толькі БПЛА, але і ўсякага іншага набытага намі ўзбраення. Аднак калі Расея ўсё ж пачне буйнамаштабную аперацыю супраць Украіны або пяройдзе ў атаку, мы выкарыстаем БПЛА для абароны сваёй тэрыторыі", - заявіў ён.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках