26 красавiка 2024, Пятніца, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У ПАРЕ адхілілі ўсіх расейскіх кандыдатаў у суддзі ЕСПЧ

5
У ПАРЕ адхілілі ўсіх расейскіх кандыдатаў у суддзі ЕСПЧ

Летняя сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы будзе доўжыцца да 24 чэрвеня.

Камітэт ПАРЕ адхіліў усіх кандыдатаў ад Расеі ў суддзі Еўрапейскага суда ў правах чалавека. Пра гэта ў сваім Telegram-канале паведаміў сябра ўкраінскай дэлегацыі ў ПАРЕ, народны дэпутат ад «Еўрасалідарнасці» Аляксей Ганчарэнка.

З ягоных звестак, увесь спіс кандыдатаў ад Расейскай Федэрацыі ў суддзі Еўрапейскага суда ў правах чалавека (ЕСПЧ) быў адхілены камітэтам выбару суддзяў ЕСПЧ Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў сувязі з несправядлівым правядзеннем конкурсу ў самой РФ.

У сувязі з гэтым на чэрвеньскай сесіі ПАРЕ, якая пачалася сёння, суддзя ЕСПЧ ад Расеі абраны не будзе.

«У сераду камітэт будзе засядаць зноў, прарасейскае лобі спрабуе яшчэ раз паспрабаваць правесці гэтае пытанне», - дадаў Ганчарэнка.

У Страсбургу сёння пачынаецца летняя сесія Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы, якая прадоўжыцца да 24 чэрвеня. Дэпутаты плануюць разгледзець сітуацыю з крымскімі татарамі ў акупаваным Расеяй Крыме і правядуць тэрміновыя дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках