5 траўня 2024, Нядзеля, 1:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці НЗ з фантанам у Докшыцах

Сталі вядомыя падрабязнасці НЗ з фантанам у Докшыцах
ФОТА: RADZIMA.ORG

Журналісты пагаварылі са сведкамі і фірмай, якая ўсталёўвала фантан.

21 чэрвеня ў фантане ў цэнтры Докшыц, каля мясцовага райвыканкама, загінула дзяўчына, якая села туды, каб сфатаграфавацца. «Белсат» сабраў усю даступную інфармацыю пра здарэнне на гэты час.

Што кажуць сведкі

Паколькі здарэнне адбылося вельмі рана, то і сведак няшмат.

«Я ведаю роўна тое ж, што і вы - што дзяўчына загінула ад удару токам, - распавяла супрацоўніца крамы «Міла», размешчанаЙ недалёка ад Докшыцкага выканкама. - Фантан заўсёды працаваў, не памятаю я, каб яго надоўга закрывалі. Адкрылі яго даўно, але не памятаю, у якім годзе».

Сайт расейскай фірмы «Vodalux», якая ўсталёўвала фантан у Докшыцах, паведамляе, што адбылося гэта ў 2007 годзе да 600-годдзя горада. Фантан мае падводнае падсвятленне. У яго канструкцыі ўжытае абсталяванне фірмы «Fontana».

ФОТА: RADZIMA.ORG

У самой фірме паведамілі, што не ў курсе здарэння. Са слоў суразмоўцы, напружанне падсвятлення, якое пастаўляе фірма, складае 12 вольт.

«12 вольт - гэта бяспечнае напружанне. Яно не прадугледжвае, што чалавека можа забіць. У помпаў напружанне 220 вольт, але звычайна яны ўсталяваныя на сухую. Тут трэба разбірацца», - паведамілі ў фірме.

Са Следчага камітэта ў фірму пакуль не тэлефанавалі.

Афіцыйная версія

Згодна са Следчым камітэтам, уначы 21 чэрвеня 22-гадовая дзяўчына гуляла са сваім знаёмым у Докшыцах. Яна наважыла сфатаграфавацца ў фантане.

«Са слоў відавочцы, зайшоўшы ў ваду, яна атрымала ўдар токам. Да прыезду медыкаў яна памерла на месцы здарэння», - паведамілі ў СК.

У структуры адзначаюць, што пакуль «казаць пра прычыну гібелі дзяўчыны заўчасна, як і сцвярджаць тое, што гэта было смяротнае электратраўмаванне». Прызначаная судова-медыцынская экспэртыза, праводзіцца праверка.

Падсвятленне з фантана СК забраў на экспэртызу.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках