27 красавiка 2024, Субота, 7:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЕЗ у рамках санкцый мае намер забараніць транзіт і імпарт угнаенняў з Беларусі

4
ЕЗ у рамках санкцый мае намер забараніць транзіт і імпарт угнаенняў з Беларусі

Санкцыі будуць адобраныя на пасяджэнні Еўрарады і афіцыйна апублікаваныя праз некалькі дзён.

Санкцыі, якія Еўразвяз рыхтуе ў дачыненні да Беларусі, сярод іншага мяркуюць забарону на пастаўкі беларускіх угнаенняў у краіны ЕЗ, а таксама забарону на іх экспарт праз тэрыторыю дзяржаў-чальцоў ЕЗ, паведамляе BNS.

Цяпер у Еўразвязе прадаўжаецца абмеркаванне магчымых санкцый, яно павінна скончыцца ў чацвер, сказалі дзве крыніцы.

Паводле іх звестак, новы пакет санкцый у панядзелак зацвердзілі ў Брусэлі міністры замежных спраў краін ЕЗ. Пакет ахоплівае сем сектараў эканомікі, у ліку якіх ёсць і гандаль беларускімі ўгнаеннямі.

«Калі гэта будзе зацверджана, транзіт угнаенняў праз ЕЗ і імпарт у краіны ЕЗ спыніцца», - сказала BNS адна з крыніц.

У Беларусі працуе адзін з найбуйнейшых у свеце вытворцаў угнаенняў - «Беларуськалій». Прадпрыемства экспартуе сваю прадукцыю праз Клайпедскі порт (Літва), карыстаючыся паслугамі Літоўскіх чыгунак. Угнаенні «Беларуськалію» ў Клайпедзе перапраўляе тэрмінал Biriu kroviniu terminalas.

ЕЗ збіраецца ўвесці сектаральныя санкцыі супраць Беларусі пасля інцыдэнту з захопам у беларускай сталіцы самалёта авіякампаніі Ryanair у траўні, які ляцеў рэйсам Афіны-Вільня, і затрымання Рамана Пратасевіча.

Сектаральныя санкцыі для Беларусі ў чацвер яшчэ абмяркуюць кіраўнікі краін ЕЗ. Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа мае намер падтрымаць пагадненне ЕЗ што да гэтых санкцый, якім бы яно ні было.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках