28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці зноў знайшлі ўнікальныя габрэйскія мацэвы

2
У Берасці зноў знайшлі ўнікальныя габрэйскія мацэвы

Мацэвы выявілі ў будаўнічай траншэі.

У Берасці зноў знайшлі ўнікальныя габрэйскія мацэвы. Сведкам чарговай такой знаходкі ля вуліц Пушкінская і Піваварная стаў, як паведамляе «Радыё Рацыя», мясцовы жыхар Сяргей:

- Учора падчас вяртання дамоў я заўважыў траншэю. Можа, я б прайшоў побач і не звярнуў увагу, але проста перад маім носам была вялікая пліта з габрэйскімі надпісамі. Абышоўшы гэтую траншэю я налічыў з дзясятак такіх надмагільных пліт, зваленых у кучу.

Паводле інфармацыі праекта Brest Stories Guide, прысвечанага у тым лiку Берасцейскай габрэйскай суполцы, на месцы цяперашняга стадыёна «Лакаматыў» знаходзіліся габрэйскія могілкі. Існавалі могілкі там з 1835 года і прыкладна да пачатку 1950-х гадоў, пачынаючы з якіх мацэвы сталі выкарыстоўваць для гаспадарчых патрэбаў. У 1970-м годзе рэшткі могілак канчаткова пахавалі пад будынкам згаданага стадыёна.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках