18 красавiка 2024, Чацвер, 17:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі

3
У Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі
ФОТА: ЕЎРАРАДЫЁ

Яны пратэставалі супраць кампаніі Yara, якая прадаўжае супрацоўнічаць з «Беларуськаліем».

21 чэрвеня ў Варшаве беларусы пікетавалі амбасаду Нарвегіі. Яны пратэставалі супраць дзеянняў нарвежскай кампаніі Yara, якая прадаўжае супрацоўнічаць з "Беларуськаліем", нягледзячы на палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі.

Акцыя афіцыйна ўзгодненая з уладамі польскай сталіцы. Пратэстоўцы прабылі ля амбасады Нарвегіі дзве гадзiны – у працоўны час, каб супрацоўнікі дыпламатычнага прадстаўніцтва іх пачулі, паведамляе euroradio.fm.

Літаральна праз некалькі хвілінаў да пратэстоўцаў выйшаў прадстаўнік амбасады. Ён сказаў, што ўрад Нарвегіі падтрымлівае беларусаў. Але падкрэсліў, што Yara – прыватная кампанія.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках