19 красавiка 2024, Пятніца, 14:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Браслаўскім раёне каровы да смерці затапталі пастуха

7
У Браслаўскім раёне каровы да смерці затапталі пастуха

Трагедыя здарылася 19 чэрвеня.

Трагедыя здарылася ў 10:20 раніцы 19 чэрвеня на пашы паблізу вёскі Герчаны. Там было знойдзенае цела супрацоўніка адной з мясцовых гаспадарак.

Падрабязнасці таго, што здарылася, sb.by расказаў афіцыйны прадстаўнік УУС Віцебскага аблвыканкама.

– Раніцай таго дня з Браслаўскай ЦРБ у міліцыю паведамілі пра тое, што на пашы памёр 48-гадовы жывёлавод. Мужчына атрымаў пераломы рэбраў, траўмы грудной клеткі, множныя ранкі. Загінулы – жыхар вёскі Кішкелішкі, супрацоўнік ААТ «Мяжаны», – расказаў прадстаўнік УУС.

Калега пастуха расказаў, што ўбачыў, як ягоны напарнік упаў на зямлю, па ім прайшліся жывёлы. Пацярпелы здолеў устаць, але тут жа зноў упаў і страціў прытомнасць. У статку было блізу 100 кароваў.

Следча-аператыўная група вызначыла, што цялесныя пашкоджанні нанеслі каровы сваімі капытамі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках